Пуслоўскія — шляхецкі род герба «Шэліга» ў ВКЛ, Расійскай Імперыі і міжваеннай Польшчы (1918—1939).
Пачаткова адносіліся да сярэднезаможнай маянтковай шляхты ВКЛ. Дакладна вядома, што родавым гняздом Пуслоўскіх з сярэдзіны XVII ст. быў маёнтак Пескі (Слонімскі павет).
Узвышэнне роду да ўзроўню багацеяў і зямельных латыфундыстаў пачалося з Войцеха Пуслоўскага (1762—1833). У 1871 г. атрымалі ад папы рымскага тытул графа, які не быў прызнаны ў Расійскай Імперыі. Прычым, тытул графа ад папы рымскага атрымалі толькі двое з сыноў Войцеха Пуслоўскага — Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874) і Вандалін Пуслоўскі (1814—1884), а таксама іх нашчадкі.
Пуслоўскія праславіліся як прадпрымальнікі, мецэнаты і філантропы.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду Войцех Пуслоўскі (1762—1833) Францішак Войцехавіч Пуслоўскі (1800—1859) Адам Цітус Пуслоўскі (1803—1854), сын Войцеха граф Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874), сын Войцеха граф Вандалін Пуслоўскі (1814—1884), сын Войцеха Зыгмунт Пуслоўскі (1849—1913)
Літаратура Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8. Пусловские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. — Санкт-Петербург, 1908. — Т. XXVа. — С. 807. Раюк, А. Р. Мясцовая эліта Пінскага павета ў 1820—30-я гг. / А. Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 27 апр. 2007 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2007. — С. 253—256. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
Спасылкі СТАРЫЕ ПЕСКИ — УСАДЬБА ГРАФОВ ПУСЛОВСКИХ // liveinternet.ru