Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новы Двор.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандрава, Асееўка, Гатава, Дзергаі, Дубкі і Цэсіна)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцянецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 30 лістапада 1965 года ў мяжу горада Мінска ўключана вёска ЗацішшаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 лістапада 1965 г. Аб уключэнні вёскі Зацішша Навадворскага сельсавета Мінскага раёна ў мяжу горада Мінска // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 38 (1118)., 19 снежня 1967 года — вёскі Грэбелька, Дворышча, Маляўкі, Чыжоўка і Чырвоная СлабадаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).. 31 сакавіка 2020 года скасавана вёска ШабаныРешение Минского районного Совета депутатов от 31 марта 2020 г. № 168 Об упразднении деревни Шабаны Новодворского сельсовета Минского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14179 чалавек, з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 18396 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 193 С. 217
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе