Плыву́н — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ступяні. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр»
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 4,7 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км. Катлавіна возера — пашырэнне рэчышча ракі Вір. Берагі высокія, месцамі стромкія. Зарастае слаба. Рака Вір злучае Плывун з возерам Вяхава на поўдні і возерам Усох на поўначы.
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак звычайны, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4. Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г. Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бабруйскага раёна Катэгорыя:Дубоўскі каскад азёр