Лугаваслабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лугавая Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Абчацкі сельсавет у складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Абчак. У 1926 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лугаўская Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна БССР. 25 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Мінска. З 26 мая 1935 года сельсавет у складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замастоцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 чэрвеня 1981 года сельсавет перайменаваны ў ЛугаваслабадскіРашэнне Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 чэрвеня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).. У 1998 годзе скасавана вёска Калодзежкі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7188 чалавек, з іх 92,4 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,3 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 8874 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе