Могілкі «Калодзішчы» — могілкі ў Мінскім раёне, на якіх вядзецца пахаванне жыхароў Мінска. Адкрыты ў 1995 г. Плошча: 60,71 га. Колькасць пахаванняў паводле некаторых ацэнак — больш за 43 тыс.Кладбище Колодищи, Минск. Знаходзіцца ў раёне вёскі Глебавічы. З Мінска на могілкі ходзіць гарадскі аўтобус № 31 з прыпынкамі каля галоўнай і 2-й брамыРасписание автобусов, троллейбусов и трамваев Минска. Автобус № 31 . Адносіцца да абмежавана дзеючых паводле пэўных звестак і да дзеючых паводле іншыхКладбище Колодищи, Минск. Пры гэтым дазваляецца не толькі пахаванне да сваякоў і пахаванне крэміраванных нябожчыкаў, але і пахаванне трунаў у новыя магілы. Могілкі адносяцца да змешанных: там пераважаюць у невызначанай прапорцыі свецкія пахаванні постсавецкага часу і праваслаўныя пахаванні сучаснага тыпу.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Валянцін Блакіт (1938—2007) — беларускі пісьменнік. Янка Брыль (1917—2006) — Народны пісьменнік БССР. Лявонцій Гаранін (1926—2014) — беларускі літаратуразнавец. Леанід Дайнека (1940—2019) — беларускі пісьменнік. Хведар Жычка (1927—2007) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Анатоль Казловіч (1946—2011) — беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, выкладчык. Анатоль Кудравец (1936—2014) — беларускі пісьменнік. Уладзімір Кульваноўскі (1918—2003) — беларускі тэатральны мастак. Альгерд Невяроўскі (1969—2009) — беларускі журналіст. Леанід Раманоўскі (1943—2002) — беларускі мастак, педагог. Рыгор Рэлес (1913—2004) — яўрэйскі пісьменнік і паэт. Янка Сіпакоў (1936—2011) — беларускі пісьменнік. Уладзімір Смялоўскі (1926—2009) — вучоны-тарфянік, пісьменнік і паэт. Васіль Шугалей (1970—2004) — беларускі музыкант-авангардыст, паэт, прадзюсар. Вераніка Чаркасава (1959—2004) — беларускі журналіст. Сяргей Яноўскі (1925—2010) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг.
Таксама на могілках «Калодзішчы» пахаваны Галіна Пікулік і Анатоль Наркевіч — ахвяры тэракта ў на ст.м. «Кастрычніцкая» 11.04.2011 г.Кладбище Колодищи, Минск.
Крыніцы
Спасылкі Схема могілак у Інтэрнеце Старонка на сайце Kolodischi Info Старонка на сайце рытуальных паслуг Funeral.by
Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Мінску