Маркел Емяльянавіч Макушок ( — ) — вучоны заолаг. Доктар біялагічных навук (1937). Прафесар (1928). Акадэмік АН БССР (1950). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Біяграфія М. Е. Макушок нарадзіўся ў сяле Верхнячка, Правабярэжная Украіна, Расійская імперыя (зараз у Чаркаскай вобласці Украіны). У 1910 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. З 1911 г. прыват-дацэнт у Маскоўскім універсітэце. З 1927 г. прафесар і загадчык кафедры ў Казанскім універсітэце. З 1931 г. старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага акіянаграфічнага інстытута ў Маскве. У 1937—1941 і 1943—1952 гг. у Беларускім дзяржаўным універсітэце — загадчык кафедры заалогіі пазваночных, дарвінізму і генетыкі. Адначасова ў 1950—1952 гг. прарэктар БДУ і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць М. Е. Макушок займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне параўнальнай анатоміі жывёл, іхтыялогіі, герпеталогіі. Даследаваў паходжанне лёгкіх, плавальнага пузыра, сістэматыку губак возера Байкал і Баранцава мора, іхтыяфаўну Беларусі. Аўтар больш за 30 навуковых прац. Сярод апублікаваных: О вариациях в позвоночном столбе бесхвостых амфибий, 1917. Карельский сомик, его хозяйственное значение и биологически особенности — Мн., 1951. Наши рыбные богатства — М.; Л., 1926.

Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга; медалі.

Літаратура

Спасылкі Академик МАКУШОК Маркел Емельянович // Национальная академия наук Беларуси История Биологического факультетв БГУ Летопись Московского университета Маркел Емяльянавіч Макушок у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці