«АлюТэх» (Алюмінавыя тэхналогіі) — беларускі вытворца секцыйных варотаў і ралетаў з алюмінія, заснаваны ў верасні 1996 года ў Мінску былым інжынерам самалётаў і рухавікоў Аляксеем Жукавым. У 1997 г. стаў сумесным беларуска-латвійскім прадпрыемствам. На 2014 г. меў 27 даччыных прадпрыемстваў: 7 вытворчых (4 у Беларусі, па адным у Германіі, Расіі і Украіне) і 20 гандлёва-складскіх (Аўстрыя, Беларусь, Расія, Украіна). Каля 65% збыту прыпадала на экспарт у Расію. Быў вядучым вытворцам алюмінавага профілю ў Заходняй і Усходняй Еўропе, а таксама найбуйнейшым вытворцам ралетаў ва Усходняй Еўропе.
Гісторыя У верасні 1996 г. былы інжынер самалётаў і рухавікоў Аляксей Жукаў заснаваў прадпрыемства «АлюТэх» для вытворчасці і ўстаноўкі ралетаў. У 1997 г. адчынілі першае замежнае прадстаўніцтва ў Расіі (Санкт-Пецярбург). У 1998 г. — у Маскве. У 1999 г. на прадпрыемстве ўпершыню ва Усходняй Еўропе ўвялі ў дзеянне вытворчасць ралетаў з пенным напаўняльнікам і ахоўных корабаў. У 2000 г. адчынілі прадстаўніцтва ва Украіне (Кіеў). У 2001 г. пусцілі вытворчасць 8-кутняга ралетнага вала і 77-га профіля ролікавай пракаткі. У 2003 г. пачалі ўласную вытворчасць секцыйных варотаў. У 2004 г. адчынілі першы ў Беларусі завод (сумеснае ТАА «АлюмінТэхна») для вытворчасці (45 тыс. т за год), парашковай афарбоўкі (35 тыс. т за год) і анадзіравання(10 тыс. т за год) профіляў. Тады ж у Кіеве набылі прадпрыемства «Алан» для вытворчасці секцыйных варотаў (3500 за год). У Расіі адчыніліся яшчэ 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы: Екацярынбург (Уральская федэральная акруга), Краснадар (Паўднёвая федэральная акруга), Самара (Прыволжская федэральная акруга).
У 2005 г. адчынілася даччынае ТАА «АлСтронг» ( — трывалы) для ліцця пад высокім ціскам і палімернай афарбоўкі вырабаў з алюмінавых сплаваў. Таксама адчынілі новае замежнае прадстаўніцтва ў Расіі (Новасібірск). У 2007 г. адчыніліся яшчэ 6 гандлёвых прадстаўніцтваў у Расіі (Краснаярск, Ніжні Ноўгарад, Омск, Растоў-на-Доне, Стаўрапаль, Уфа) і 3 — ва Украіне (Адэса, Дняпро, Львоў). У 2008 г. стварылі даччынае ТАА «Алютэх Варотныя Сістэмы» (240 тыс. варотаў за год). Таксама адчынілі яшчэ 2 прадстаўніцтвы ў Расіі: Іркуцк (Сібірская федэральная акруга), Казань (Татарстан). У 2009 г. на галаўным прадпрыемстве пусцілі вытворчасць афарбаванай стужкі (25 тыс. т алюмінію, 70 тыс. т сталі за год). У 2010 г. адчынілі складское прадпрыемства ў Чэхіі (, Пльзенскі край, Багемія). 30 верасня 2013 г. «Алютэх» набыў нямецкага вытворцу секцыйных і рулённых варотаў «Гюнтэр-Тор» (; , раён, зямля Рэйнланд-Пфальц), які меў збытавую сетку ў Аўстрыі, Германіі і Францыі.
У 2024 годзе «Бюро» выпусціла расследаванне, паводле якога «Алютэх» абыходзіў санкцыі Еўрапейскага саюза, а таксама вёў бізнэс у Крыме і ДНР.
Крыніцы
Спасылкі
Прадстаўніцтва ў Гомелі «Гюнтэр-Тор»
Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:1996 год у Мінску Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў