Хевіз () — возера на захадзе Венгрыі, у аднайменным горадзе, у пяці кіламетрах ад паўднёва-заходняга краю возера Балатан. Гэта найвялікшае тэрмальнае возера ў Еўропе: тэмпература вады дасягае тут 24° узімку і 36° улетку. Расход вады з'яўляецца вельмі моцным: возера абнаўляецца штодзень. У склад вады ўваходзяць натрый, калій, магній, кальцый, хларыд, брамід, фтарыд, сульфат, метаборная кіслата і іншыя хімічныя элементы, таму Хевіз з'яўляецца папулярным лячэбным курортам.

Спасылкі

Хевіз

Катэгорыя:Азёры Венгрыі Катэгорыя:Курорты Венгрыі