Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2015 года — 5-я прэзідэнцкія выбары з часу атрымання незалежнасці ў 1991 годзе. Адбыліся 11 кастрычніка 2015 года. Дата правядзення была прызначана 30 чэрвеня 2015 года на сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПостановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь о назначении выборов Президента Республики Беларусь .
Перадвыбарчае становішча Выбары адбыліся паводле двойчы змененай пасродкам рэферэндумаў Канстытуцыі 1994. У выніку першага ў 1996 адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў двухпалатны. У выніку другога ў 2004 знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 пасады прэзідэнта Беларусі займаў Аляксандр Лукашэнка. Суперпрэзідэнцкая форма кіравання давала Прэзідэнту права на: роспуск абедзвюх палат парламента; выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона; прызначэнне 6 з 12 суддзяў, уключна са старшынёй, і здыманне ўсіх суддзяў Канстытуцыйнага суда; прызначэнне і здыманне ўсіх суддзяў астатніх судоў Беларусі, у тым ліку Вярхоўнага судаКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004 .
Прававыя ўмовы Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі (Арт. 81). Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта (Арт. 81). Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (Арт. 80). Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.
25 лістапада 2013 быў прыняты закон аб унясенні змяненняў у Выбарчы кодэкс. Гэты законапраект распрацоўваўся з канца 2012 г. (адразу ж пасля парламенцкіх выбараў), аднак да верасня 2013 г. ягоны змест не быў вядомы ні грамадскасці, ні профільнай міжнароднай структуры — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Распрацаваная апазіцыяй версія змяненняў у Выбарчы кодэкс была праігнараваная ўладамі, гэтаксама не былі задаволеныя патрабаванні аб арганізацыі публічнага абмеркавання законапраекта. Большасць унесеных змен накіраваны на арганізацыю выбарчага працэсу (адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў кандыдатаў на агітацыю з адначасовым павелічэннем магчымасцяў для папаўнення і выкарыстання выбарчых фондаў), забарона агітацыі за няўдзел у выбарах. На думку намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» В. Стэфановіча нормы Выбарчага кодэкса Беларусі, якія забараняюць заклікаць да байкоту выбараў, супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод»Валянцін Стэфановіч: Нормы Выбарчага кодэкса Беларусі, якія забараняюць заклікаць да байкоту выбараў, супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод».
У параўнанні з іншымі прэзідэнцкімі кампаніямі, цяперашняя ўсё больш і больш набліжаецца да выбараў савецкага ўзору, калі не толькі апазіцыйна настроеныя актывісты, але і значная частка насельніцтва ведае пра загадзя вызначаны вынік. Манапалізаваныя дзеючай уладай СМІ, як і раней, ніякім чынам не агалошвалі альтэрнатыву дзеючай уладзе.
Удзел у выбарчым працэсе палітычных партый, арганізацый і рухаў Па стане на пачатак 2015 у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый. 2 красавіка 2015 Рух «За Свабоду» вырашыў «ўстрымацца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года»Движение «За Свободу» не будет выдвигать своего кандидата в президенты и поддерживать других кандидатов . 16 мая 2015 аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» заявіў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2015 года і таксама не будзе падтрымліваць непасрэдна ніводнага з кандыдатаўБХД ня будзе вылучаць кандыдата і нікога не падтрымае на выбарах, гэтае рашэнне было падтрымана дэлегатамі Устаноўчага з’езду партыі 13 чэрвеняБХД: Не будзем удзельнічаць у выбарах, бо не могуць вылучацца Статкевіч і Саннікаў.
Як сказаў кандыдат на выбарах прзідэнта 2010 года, былы палітвязень Андрэй Саннікаў, у 2015 годзе выбары ўвогуле не адбыліся — тады быў у турме Мікалай Статкевіч, і апазіцыя свядома прыняла рашэнне не ўдзельнічацьsvaboda.org.
Патэнцыйныя кандыдаты Алена Анісім. У жніўні 2014 першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім заявіла, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарахНамесніца старшыні ТБМ Алена Анісім гатовая ісці на прэзідэнцкія выбары. Спачатку за вылучэнне А. Анісім выступалі арганізатары Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць Беларусі, у сакавіку яна разглядалася ўжо як адзін з кандыдатаў ад кампаніі «Народны рэферэндум»Або Кастусёў, або Анісім — «Народны рэферэндум» абірае паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. 30 чэрвеня 2015 на прэс-канферэнцыі яна паведаміла, што прыняла рашэнне спыніць удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзідэнта, таму што «ў такой сітуацыі перамогу здабыць немагчыма»Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Сяргей Гайдукевіч. 20 красавіка 2013 пазачарговы з’езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі выбраў старшыню партыі С. Гайдукевіча прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта. 30 жніўня 2014 XVII пазачарговы з’езд ЛДПБ прыняў рашэнне прапанаваць беларускім уладам перанесці выбарчую кампанію на сакавік—красавік 2015ЛДПБ предлагает провести президентские выборы в марте-апреле 2015 года . Але, дадзеная прапанова падтрымкі з боку ЦВК і парламенту не знайшла. Сяргей Калякін. 24 мая 2015 г. XVIII справаздачна-выбарны з’езд Беларускай партыі аб’яднаных левых «Справядлівы свет» прыняў рашэнне аб вылучэнні кіраўніка партыі С. Калякіна кандыдатам у прэзідэнты. Таццяна Караткевіч. 19 красавіка 2015 г. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вырашыла падтрымаць вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты члена партыі і актывістку кампаніі «Гавары праўду» Т. Караткевіч. Вольга Карач. 1 красавіка 2015 грамадзянская кампанія «Наш дом» заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і не стане вылучаць свайго кандыдата В. Карач у прэзідэнты Беларусі. Аляксандр Лукашэнка. 17 кастрычніка 2014 адбылася прэс-канферэнцыя расійскім СМІ. На ёй дзеючы кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка заявіў, што не адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, назваўшы прэзідэнцтва «дзярмом»Лукашенко о президентстве: «Когда в это дерьмо втрескаешься, потом не знаешь как отсюда вылезти» . Анатоль Лябедзька. Алесь Мех. Намеснік старшыні руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» на чале з У. Някляевым заявіў 1 ліпеня 2015 пра ўдзел у выбарчай кампанііАктывіст з Брэсцкай вобласці заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, але ў гэты ж дзень адмовіўся ад ўдзелу на карысць М. Статкевіча, які знаходзіўся ў турмеЯшчэ адзін з патэнцыйных кандыдатаў заявіў, што здымаецца з прэзідэнцкай гонкі на карысць Статкевіча. Аляксандр Прушынскі. Пра свой удзел у выбарах А. Прушынскі заявіў 13 красавіка 2015Приму участие в президентских выборах і пацвердзіў гэтае рашэнне ў інтэв’ю «Народнай Волі» 5 маяАлександр Прушинский: Буду править страной не больше одного срока , але не мог быць зарэгістраваны паводле арт. 57 Выбарчага кодэксу і арт. 8 закона «Аб грамадзянстве». Юрый Радзькоў. 16 ліпеня 2015 арганізатар мядовых кірмашоў, дырэктар кампаніі «Цар-мёд», аўтар міжнароднага праекта «Свет мёду і здароўя» Ю. Радзькоў заявіў пра намер удзельнічаць у якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарахКалейдаскоп прэтэндэнтаў на кандыдатаў у прэзідэнты (+ відэа). 17 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» ён заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, а абвясціў пра вылучэнне ў прэзідэнты для таго, каб «прабудзіць свядомасць і душы людзей»Юрый Радзькоў не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Мікалай Статкевіч. Летам 2014 генеральны сакратар ЦК БСДП (Народная Грамада) Сяргей Скрабец прапанаваў дэмакратычнай апазіцыі Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты лідара Народнай Грамады Мікалая Статкевіча. Аднак апазіцыя гэты варыянт адмовіла. 14 кастрычніка 2014 экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар стваранага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі» У. Някляеў у артыкуле газеты «Народная воля» прапанаваў апазіцыі высунуць Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. Але калі перамовы па адзіным кандыдаты са скандалам прыпыніліся, да ідэі «Статкевіча ў кандыдаты» нечакана 6 студзеня 2015 на прэс-канфэрэнцыі звяртаецца старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён паведаміў, што АГП стварае ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Гэтую пазіцыю падтрымалі адвакат Гары Паганяйла, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII склікання Марат АфанасьеўАГП стварае ініцыятыўную групу па вылучэньні Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты, старшыня Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў СіўчыкВылучэньне Статкевіча кандыдатам на прэзыдэнта — «за» і «супраць». У лютым экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заявіў «альбо кандыдат у прэзідэнты Статкевіч, альбо байкот»Андрэй Саннікаў: Альбо кандыдат у прэзідэнты Статкевіч, альбо байкот. У сакавіку прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслаў Грыб пацвердзіў, што яго партыя супраць вылучэння М. Статкевіча адзіным кандыдатамКандидатов на шутовских выборах может быть пять. 25 чэрвеня была створана адзіная ініцыятыўная група па вылучэнні М. Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты якую ўзначаліла Марына АдамовічСоздана единая инициативная группа по выдвижению Николая Статкевича кандидатом в президенты . 29 чэрвеня 2015 У. Някляеў прапанаваў ужо ўсім апазіцыйным прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду зняцца з выбараў да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і падтрымаць вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам. Але ні Т. Караткевіч, ні С. Калякін, ні А. Лябедзька не пагадзіліся гэтага зрабіць. Караткевіч заявіла, што не падтрымае гэтую прапанову, паколькі прадстаўляе інтарэсы людзей, якія падпісаліся за правядзенне рэферэндуму. Калякін жа назваў ініцыятыву Някляева бессэнсоўнай прапановай. Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч абвінаваціў Някляева ў піяры. Кіраўнік выбарчага штаба беспрацоўнага Юрыя Шульгана Павел Канавальчык заявіў, што той не будзе здымацца з выбараў, бо «Статкевіч усё роўна не можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты»Лебедько: Снятие с выборов в пользу Статкевича с точки зрения КПД малоэффективно . Валерый Фралоў. Генерал-маёр, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 11 чэрвеня 2014 заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты. Ён заявіў, што з’яўляецца прыхільнікам ідэі адзінага кандыдата ад апазіцыі, і будзе гатовы зняцца на карысць больш папулярнага прэтэнтаГенерал Валерый Фралоў мае намер балатавацца ў прэзідэнты. Аднак, 10 лістапада 2014 года В. Фралоў памёр ад інфаркту ў сваёй кватэрыПамёр 67-гадовы генерал Валерый Фралоў. Уладзіслаў Цітовіч. 16 ліпеня 2015 прадпрымальнік, гендырэктар кампаніі Veduus, экс-кандыдат у дэпутаты парламенцкіх выбарах у 2012 У. Цітовіч заявіў пра намер удзельнічаць у якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Віктар Цярэшчанка. Заявіў пра ўдзел у выбарчай кампаніі толькі 13 ліпеня 2015Віктар Цярэшчанка чацвёрты раз хоча стаць спарынг-партнёрам на прэзідэнцкіх выбарах. Юрый Шульган. Беспрацоўны Ю. Шульган, якога падтрымала Беларуская партыя «Зялёныя» заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. 16 ліпеня ён заявіў аб выхадзе з перадвыбарчай гонкіБезработный Юрий Шульган отказался от участия в президентских выборах .