Станіслаў Ляшковіч (, , Залазоўе, цяпер Даўгінаўскі сельсавет Вілейскага раёна — , Варшава) — доктар эканамічных навук, пісьменнік і публіцыст, аўтар некалькіх кніг успамінаў.
Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, сярэднюю ў 1949 годзе ў Польшчы пасля рэпатрыяцыі ў 1945 годзеПамёр ураджэнец Вілейшчыны эканаміст і пісьменнік Станіслаў Ляшковіч // Рэгіянальная газета.
Вучыўся ў вышэйшай школе марскога гандлю ў Сопаце. Закончыў вышэйшую школу гандлю ў Варшаве. 40 гадоў працаваў у Міністэрстве міжнароднага гандлю ў Варшаве і за мяжой (Швейцарыя, Аўстрыя, ФРГ). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Быў членам савета Варшаўскай гандлёвай палаты, член рады фонду «Палонія».
Актыўна працаваў у стварэнні польскага гаспадарчага самакіравання. Узнагароджаны Залатым Знакам польскай нацыянальнай Гандлёвай палаты.
Пахаваны ў Варшаве на Брудноўскіх могілках.
Бібліяграфія
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Эканамісты Польшчы Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Мемуарысты Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве