Гардарыкі (, , ) — старажытная скандынаўская назва Русі, вядомая вікінгам у сярэднявеччы. Тэрмін перакладаецца як «краіна гарадоў».
У старажытнаскандынаўскім геаграфічным трактаце канца XIII — пачатку XIV стагоддзя «Якія землі ёсць на свеце» галоўнымі гарадамі Гардарыкі называюцца Морамар (Мурам), Ростава (Растоў), Сурдалар (Суздаль), Хольмгард (Ноўгарад), Сюрнэс, Гадар, Палтэск’я (Полацк) і Кэнугард (Кіеў). Першым пасяленцам Гардарыкі называецца , сын Яфета.
Сага пра 2-й паловы XIII стагоддзя сцвярджае, што Гардарыкі складалася з уладанняў многіх конунгаў, якія плацілі даніну конунгу Квіланусу.
Варагі называлі Гардарыкай (краінай гарадоў) паўночныя рускія землі, як ланцуг крэпасцей уздоўж ракі Волхаў, пачынаючы з Любшы і Старай Ладагі (Alðeigja). У скандынаўскіх сагах Holmgarðr (Вялікі Ноўгарад) разглядаецца ў якасці сталіцы ГардарыкіSagas of the Icelanders .
Катэгорыя:Гісторыя Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236) Катэгорыя:Гісторыя Русі