Асінаўскае балота — балота ў Беларусі, у Дубровенскім і часткова Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці.
Пераважна вярховага (64 %) і нізіннага (34 %) тыпаў, на водападзеле рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна. Пл. 5,4 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 3,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м. Першапачатковыя запасы 12,8 млн т. На 1,4 тыс. га выяўлены адклады сапрапелю. Асушаныя ўчасткі часткова пад сенажаццю і ворывам, месцамі пад лесам. 2 пясчаныя астравы, на адным — аграгарадок Асінторф.
Літаратура
Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Дубровенскага раёна Катэгорыя:Балоты Аршанскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта