Караль (Карл) Шыльдгаўз (Karl de Schildhaus) — беларускі архітэктар канца XVIII — пачатку XIX ст. Віленскі губернскі архітэктар у 1803—1808 гадах.

Біяграфія Паходзіў з Германіі. У пачатку XIX ст. губернскі архітэктар (1803—1808) і выкладчык універсітэта ў Вільні.

Творчасць

У 1784—1790 гадах у Пінску на высокім левым беразе ракі Піна пабудаваў палац для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча.

У 1790 годзе пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне на вуліцы Дзям’янаўскай (не захаваўся)Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.. Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляныВиртуальная экскурсия по Гродно: улица Свердлова .

Выканаў праекты перабудовы парафіяльнага касцёла (каля 1790, не здзейснены) і будаўніцтва казначэйства (1800) у Гродне.

Захаваўся праект жылога дома пры Новым замку ў Гродне канца XVIII — пачатка XIX стагоддзяў, ф. 1488, воп. 1. спр. 934, л. 6..

Рапнінская капліца

У 1797 годзе стаў аўтарам ці сааўтарам мураванай капліцы ў прадмесці Вільні Закрэт (, па-літоўску Вінгіс, якая паслужыла пахавальняй жонкі першага віленскага генерал-губернатара генерал-фельдмаршала князя князёўны Наталлі Аляксандраўны Рапніной (народжанай Куракінай; 1737—1796). У 1809 капліца была рэстаўрыравана па яго ж праекце: былі абноўленыя надпісы і барэльефы і збудаваная агароджа вышынёй у паўтара метра.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Віленскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя