Ме́ркулавічы — вадасховішча ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Створана ў 1973 годзе плацінай на рацэ Чачора каля вёсак Меркулавічы (сучасны аграгарадокРешение Чечерского районного Совета депутатов от 25.09.2009 № 123 «О преобразовании некоторых населённых пунктов Чечерского района в агрогородки») і Ламавічы.

Плошча паверхні 0,79 км². Даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 4,5 м, сярэдняя 1,3 м. Плошча вадазбору 51 км². Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 1,03 млн м³. Схілы катлавіны спадзістыя, часткова забалочаныя ў вярхоўі. Вадасховішча моцна праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,3 млн м³.

Прыкладна за 0,5 км на паўднёвы усход ад плаціны вадасховішча (праз Меркулавічы) пралягае аўтамабільная дарога .

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г.

Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Чачэрскага раёна