Уладзімір Паўлавіч Лі́ннік (, , Украіна — ) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія Закончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1914). З 1926 у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград), адначасова ў 1933—41 гг. прафесар Ленінградскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па прыкладной оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і іншыя аптычныя метады кантролю якасці механічнай апрацоўкі паверхняў. Стварыў рад оптыка-механічных прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўныя прэміі СССР (1946, 1950); Герой Сацыялістычнай Працы (1969); Залаты медаль імя С. І. Вавілава.
Літаратура Ліннік Уладзімір Паўлавіч // С. 270. В. П. Линник М., 1963.
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Астраномы СССР