Бор́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Боркавічы.
Агульнае Знаходзіцца на поўдні Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Дрыса.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. 9 сакавіка 1929 года раён быў перайменаваны ў Боркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Луначарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Антушэва, Гвазды, Двор Зялькі, Зялькі, Мазурына, Маркоўшчына і Разуліна)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Луначарскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска КозікіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 43 населеныя пункты. У 1978 годзе ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Белавусы, Валуцёва, Ермакі, Калатовіна, Клімаўшчына і Краўцы)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 красавіка і 16 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. У 1987 годзе скасавана вёска АнтушэваРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., 27 чэрвеня 2008 года — вёска СкарадаРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2627 чалавек, з іх 88,6 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1957 чалавек.
Населеныя пункты Населеныя пункты ў межах сельсавета: Адамова Барсукі Батурына Боркавічы Брушкава Букі Буракова Гвазды Геронкі Горкі Двор Зялькі Дворыца Дубы Забор’е Забор’е (ферма) Замошша Зялькі Луначарскае Магеры Мазурына Мышкі Новы Двор Нурава Піскунова Плішчына Ражэўшчына Савейкі Уладычына Ульянова Шупейкі
Транспарт Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі .
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Боркавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе