Ігар Мікалаевіч Духан () — беларускі мастацтвазнаўца, тэарэтык і гісторык мастацтва, архітэктуры і дызайну.

Біяграфія Кандыдат архітэктуры. Доктар філасофскіх навук (2012). Тэма дысертацыі — «Станаўленне канцэпцыі часу ў мастацтве і праектнай культуры ХХ стагоддзя».

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і філасофія сучаснага мастацтва, дызайн і архітэктура, праблемы гісторыі мастацтва 17—20 стагоддзяў, Культурная палітыка.

Загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як запрошаны прафесар чытаў лекцыі ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і іншых.

Старшыня журы міжнароднага фестывалю сучаснага і авангарднага мастацтва «Мамант».

Аўтар больш за 120 навуковых прац па тэорыі і гісторыі мастацтва, архітэктуры і дызайну.

Член European Society of Culture, Міжнароднага саюза дызайнераў, Савета Беларускага саюза дызайнераў, Акадэміі архітэктуры.

Праекты

Даследаванне ўплыву нацыянальных асаблівасцяў і рэгіянальных умоў на фарміраванне і тэндэнцыі развіцця жылога прадметнага асяроддзя (УНІІТЭ, Масква, навуковы кіраўнік тэмы - С. О. Хан-Магамедаў, 1988) Жыллё 2000 (ВНИИТЭ, Масква, навуковы кіраўнік тэмы - Г. П. Бекер, 1989) Дызайн-праект экспазіцыі «Музей прыроды ў Полацку» (у суаўтарстве з Т. Голубевай, В. Ламака, А. Двірнык, 1993—1995) НДР «Мастацтвазнаўства ў сістэме культуры» (Міністэрства адукацыі і навукі РБ, 1993—1995, агульнае навуковае кіраўніцтва НДР, напісанне частак; полифункциональный архітэктурны комплекс Беларускага дзяржаўнага універсітэта на праспекце Машэрава (архітэктурна-горадабудаўнічы праект у суаўтарстве з В. С. Бялянкіным (кіраўнік творчай групы), Ю. Шышко, 2003)

Спасылкі Ігар Духан на сайце БДУ Ігар Духан на сайце журнала Theory&Practice

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў