ps (ад ) — праграма ў UNIX, Unix-падобных і іншых POSIX-сумяшчальных аперацыйных сістэмах, якая выводзіць звесткі аб працуючых працэсах.
Сінтаксіс ps [опцыі]
Опцыі, якія фільтруюць працэсы для рапарта: -A : усе працэсы; -a : звязаныя з пэўным тэрміналам, акрамя галоўных сістэмных працэсаў сеанса, часта ўжываная опцыя; -N : інверсія выбару; -d : усе працэсы, акрамя галоўных сістэмных працэсаў сеанса; -e : усе працэсы; -f : пашыраны вывад; T : усе працэсы на пэўным тэрмінале; a : працэсы, звязаныя з бягучым тэрміналам, а таксама працэсы іншых карыстальнікаў; r : звесткі толькі аб працуючы працэсах; x : працэсы, адлучаныя ад тэрмінала.
Апісанне вываду Стаўбцы: UID : ідэнтыфікатар карыстальніка; PID : ідэнтыфікатар працэса; PPID : ідэнтыфікатар бацькоўскага працэса; C : прыярытэт працэса, які ўжываецца планавальнікам задач; STIME : час старту працэса; TTY : тэрмінал, з якім звязаны гэты працэс; TIME : працэсарны час, спажываны гэтым працэсам; CMD : каманда, якая запусціла гэты працэс «з некаторымі опцыямі выводзіць і каталог, адкуль працэс быў запушчаны»; STAT : стан, у якім зараз знаходзіцца працэс.
Опцыя o дазваляе ўказаць набор стаўбцоў у вывадзе: ps o pid,user,command
Параметры STAT
R : працэс выконваецца ў дадзены момант S : працэс чакае (то бок спіць менш 20 секунд) I : працэс бяздзейнічае (то бок спіць болей 20 секунд) D : працэс чакае ўвода-вываду (ці іншай кароткай падзеі), неперарывальны Z : zombie ці defunct процесс, то бо завершаны працэс, код выхаду якога пакуль не прачытаны бацькоўскім працэсам T : працэс спынены W : працэс у swap'е < : працэс у прыярытэтным рэжыме. N : працэс у рэжыме нізкага прыярытэту L : real-time працэс, маюцца старонкі, заблакаваныя ў памяці. s : лідар сэсіі
Прыклады ўжывання # ps PID TTY TIME CMD 2643 pts/0 00:00:00 su 2644 pts/0 00:00:00 bash 3092 pts/0 00:00:00 ps
# ps ax PID TTY STAT TIME COMMAND 1 ? S 0:01 init 2 ? SN 0:00 [ksoftirqd/0] 3 ? S< 0:00 [events/0] 4 ? S< 0:00 [khelper] 5 ? S< 0:00 [kblockd/0] 29 ? S 0:00 [pdflush]
# ps af PID TTY STAT TIME COMMAND 2617 pts/0 Ss 0:00 -bash 2643 pts/0 S 0:00 \_ su - 2644 pts/0 S 0:00 \_ -bash 3100 pts/0 R+ 0:00 \_ ps af 2176 tty6 Ss+ 0:00 /sbin/mingetty tty6 2175 tty5 Ss+ 0:00 /sbin/mingetty tty5
Зноскі Альтэрнатывай ps з'яўляецца каманда top, што зручна выводзіць на экран аператыўна абнаўляльныя звесткі, аднак top абмежавана памерамі вакна, таму ўсё, што не можа змясціцца на экран наўпрост ігнаруецца. Для каманды ps зручна карыстацца канвеерам і ўтылітай less для гартання вываду з дапамогай кнопак уверх і ўніз, напрыклад ps ax | less З дапамогай утыліты grep зручна шукаць і выводзіць толькі патрэбныя працэсы, напрыклад ps ax | grep smbd У сувязі з магчымасцю напісання модуля, падгружальнага да ядра, і вяртаючага на запыт ад ps мадыфікаваны спіс працэсаў, адміністратарам не пажадана цалкам спадзявацца на вынікі ps і top пры падазрэннях на магчымасць несанкцыянаванага ўмяшчальніцтва.
Спасылкі Спецыфікацыя ps у Адзінай спецыфікацыі UNIX на сайце The Open Group
Катэгорыя:Утыліты UNIX Катэгорыя:Менэджары задач