Ду́дка — агульная назва народных музычных інструментаў сямейства прадольных флейтаў (сапелі, свірэлі, сапілкі) у Беларусі, Расіі, УкраінеБСЭ: Дудка.
Дудка — народны музычны духавы інструмент, які складаецца з бузіннай трасціны ці чароту і мае некалькі бакавых адтулін, а для ўдзімання — муштучок. Існуюць падвойныя дудкі: у дзве складеныя трубкі дзьмуюць праз адзін агульны муштукДудка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907..
Агульныя звесткі Дудка ўяўляе сабой трубку з ігральнымі адтулінамі і свістковым прыстасаваннем. Дудкі вылучаюцца памерамі (даўжыня ад 20 да 50 см), формай трубак (існуюць конусападобныя, роўныя, з пашырэннем, звужэннем канцоў), колькасцю гральных адтулін, канструкцыяй свістковай прылады. Дзеля вырабу ўжываюць клён, ясень, ляшчыну, граб, сасну, ліпу, крушыну. У сучаснай практыцы прымяняюць алюміній і эбаніт. Бываюць цэльныя і разборныя.
Варыянты
Сапілка Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка (сапель), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць дуду.
Дудка-паршнёўка Атрымала распаўсюджанне ў Заходняй Беларусі. Уяўляе сабой цыліндрычную драўляную трубку са свістковым прыстасаваннем, у якую ўстаўлены шпунт з дзяржальнам. Гуказдабыццё здзяйсняецца падачай струменю паветра і рытмічных, хістальных рухаў шпунта, якія вызначаюць вышыню гуку (даўжыня паветранага слупа ўнутры камля адваротна прапарцыйная вышыні здабытага гуку). Так, самы ніжні гук утвараецца ў максімальна адкрытым становішчы шпунта, самы высокі — у самым закрытым становішчы. Дудка-паршнёўка — слыхавы інструмент без фіксаванага строю. Ігра на ім звязаная найперш са слухавымі адчуваннямі выканаўцы.
Дудка-выкрутка Дудтка-выкрутка ўяўляе сабой падоўжаную свістковую флейту. Дудка мае даўжыню 40–60 см, адну свістковую і 6 ігравых адтулін (адна з іх глухая). Традыцыя вырабу дудкі архаічным спосабам выкручвання захавалася да нашых дзён і прадстаўляе значны інтарэс для даследчыкаў народнай музычнай культуры. Распаўсюджана на Палессі.
Літаратура
Катэгорыя:Беларускія народныя музычныя інструменты Катэгорыя:Рускія народныя музычныя інструменты Катэгорыя:Украінскія народныя музычныя інструменты Катэгорыя:Драўляныя духавыя музычныя інструменты Катэгорыя:Аэрафоны