Дуда́, народныя назвы перагудніца, сопль, дудухаВацлаў Ластоўскі. Слоўнік таўталёгіяў, дудынька, дудулька, дудуська, дудуленька, дудусенька, весялуха, ігруння, гудуха — беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмент, быў распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, у першую чаргу на Паазер’і, датрываў да XX стагоддзя. Падобны канструкцыйны тып дуды вядомы на тэрыторыі цяперашніх Літвы і Латвіі, Польшчы і Расеі, на даўнейшых этнаграфічных тэрыторыях рассялення беларусаў. Сёння дударская традыцыя адноўлена і развіваецца. У традыцыйнай культуры беларусаў дуда — касмалагічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструментЛітоўская дуда. Інструмент-міф / Тодар Кашкурэвіч // DRUVIS : альманах Цэнтра этнакасмалогіі KRYŬJA. — 2008. — № 2. — С. 101—112..

У траўні 2023 года культура беларускай дуды прызнана аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Арэал дуды ў свеце Дуда як музычны інструмент быў адзін з найбольш папулярных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Дуда вядомая ў Індыі, Іране, сярод арабскіх народаў у паўднёва-заходняй Азіі, у Тунісе, па ўсёй Еўропе, сярод каўказскіх народаў і на Паволжы (у фінскамоўных народаў мары, мардва, чувашы).

У пісаных крыніцах упершыню з дакладнасцю гэты інструмент згадваецца ў І ст. н.э. у рымскага гісторыка Светонія. Рымляне або арабы пазней прынеслі гэты інструмент у Паўночную Афрыку. У раннім Сярэднявеччы дуда пашырылася па Паўднёвай, Заходняй і Сярэдняй Еўропе, а пазней дайшла і да поўначы і ўсходу Еўропы.

Ад Сярэднявечча найчасцей дуда выкарыстоўвалася як народны і вайсковы музычны інструмент. Ад ХІІІ стагоддзя дуда робіцца інструментам падарожных трубадураў і мінезінгераў, пазней пранікае ў каралеўскія двары і ў свабодныя гарады Еўропы. У XVII ст. дуда замацоўваецца і ў прафесійнай музыцы, калі французскія арыстакраты палюбляюць вясковы стыль. Тады ж дуда ўдасканальваецца: каб у мех не трэба было праз «соску» дзьмуць увесь час, прыдумляюцца прылады, з дапамогай якіх мех напампоўваўся паветрам не ротавым спосабам. Як вайсковы інструмент дуда найдаўжэй, бадай ажно да цяпер, выкарыстоўвалася ў Ірлындыі і ШатландыіRūta Žarskienė. Užmirštieji muzikos instrumentai: dūdmaišis ir Lietuva // Tautosakos darbai XLII, 2011 194—222. C. 194—196..

Дуда ва Усходняй Еўропе

У Паўночнай Еўропе дуда засведчаная з XIV стагоддзя, у Швецыі ўпершыню падрабязна апісаная ў 1555 годзе. На тэрыторыі Латвіі і Эстоніі дуды дакладна вядомыя з XVI стагоддзя, а ў пазнейшых этнаграфічных крыніцах называюцца пашыранымі народнымі інструментамі латышоў і эстонцаў. Паводле Збігнева-Ежы Пшэрэмбскага, у XVI—XVII стагоддзях дуда была папулярная ў Польшчы і «Літве». Аднак у тагачасных крыніцах назва «Літва» магла абазначаць усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, а не толькі землі этнічных літоўцаў.

На тэрыторыі цяперашняй Беларусі найбольшая колькасць этнаграфічных звестак пра дуду паходзіць з Віцебскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Асабліва шчыльная канцэнтрацыя сведчанняў назіраецца ў Паазер’і і Падзвінні — на Дзісеншчыне, Глыбоччыне, у ваколіцах Празарок і возера Шо, на Барысаўшчыне, Гарадоччыне і Свянцяншчыне.

Гэты звязны этнаграфічны арэал быў пазней падзелены дзяржаўнымі межамі Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі. Таму сучасная дзяржаўная прыналежнасць мясцовасці або цяперашняе месца захоўвання музейнага інструмента не могуць аўтаматычна вызначаць яго этнічную атрыбуцыю ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Тыпы дуды на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі вядомыя чатыры тыпы гэтага інструмента: Дуда — дуда з адным «гукам». Найбольш пашыраны тып беларускіх дудаў. Мацянка (муцянка) — так званая «дасканалая» дуда (з некалькімі «гукамі»). Захаваўся толькі адзін інструмент. Дуда была пашыраная сярод каталіцкага насельніцтва. Двухбурдонная дуда з гукамі-самародкамі. Дуда з вялікім цэльным мехам-панчохай. Сцвярджаецца пра існаванне дуды на этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў, а таксама літоўцаў і латышоў, з глыбокай старажытнасці, але гістарычныя сведчанні паказваюць час не раней за XIV стагоддзе. Уключанасць дуды ў архаічныя касмалагічныя схемы дазваляе адсунуць час узнікнення дуды ў Беларусі ў самую раннюю эпоху.

Больш за ўсё інфармацыі і матэрыялаў захавалася пра аднагукавую канструкцыю дуды і пра канструкцыю дуды-мацянкі. Дудары сустракаюцца ў шматлікіх народных паданнях, творах беларускіх аўтараў XIX і XX стагоддзяў, такіх як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Адам Міцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч і інш.

Дуду даследвалі Мікалай Анімеле, Мікалай Нікіфароўскі, Еўдакім Раманаў, Вацлаў Ластоўскі, Мікалай Прывалаў, Сяргей Сахараў, Ніна Назіна, Зміцер Сасноўскі, Вячаслаў Калацэй, Аляксандр Сурба«Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў.

Дуда ў народнай культуры

Да канца XIX стагоддзя дуда была адным з асноўных інструментаў народнага музычнага побыту беларусаў.

Згодна з Т. Кашкурэвічам, дуда мела найвышэйшы сакральны статус як рэч, зробленая з ахвярнай жывёлы.

Як у беларусаў, так і ў суседніх літоўцаў, дуда выкарыстоўвалася ў абрадах, звязаных з асноўнымі момантамі жыцця чалавека. Абавязковым была прысутнасць дудара на хрэсьбінах (рытуальнае нараджэнне), на вяселлі (рытуальнае пераўвасабленне ў статус дарослага, сталага чалавека) і, магчыма, на пахаванні (рытуале пераходу чалавека ў іншы свет).

Пра сакральны статус інструмента сведчаць касмаганічныя дударскія тэксты, у якіх у пэўных сімвалах апісваецца пабудова свету, як яе разумелі тагачасныя беларусы. І дуда, і дудар там прысутнічаюць і займаюць істотнае месца. Гэта ўнікальная з’ява ў Еўропе, бо ні ў воднай традыцыі дуда так не міфалагізаваная, як у БеларусіБеларускія архетыпы — дуда // Размова Анатоля Мяльгуя з Тодарам Кашкурэвічам — Kryuja centar etnakasmalogiji, 2008..

Дуда-«весялуха» мела шырокае выкарыстанне пры танцах, песнях, прыпеўках на сямейных і каляндарных святах, ігрышчах, кірмашах, а таксама ў ансамблі са скрыпкай ды цымбаламі.

Апошнім зафіксаваным публічным выступам дудара лічыцца канцэрт на рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці ў Менску. Адбывалася гэта ўжо пасля вайны (1951 г.), а выступіў на ім 85-гадовы Язэп Гвозд з вёскі Турасполле на Вушаччыне. Зараз дуда зноў становіцца абявязковым інструментам народных ансамбляў.

Над адраджэннем дуды з 1970-х гадоў і да нашага часу працавалі такія майстры, як Іван Лычкоўскі, Аляксандр Жукоўскі, Уладзімір Гром, Вячаслаў Пратасевіч, Уладзімір Пузыня, Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Мар’ян Скрамблевіч, Віктар Кульпін, Аляксандр Сарнаўскі, Сяржук Вінаградаў, Алесь Жура, Уладзімір Бярбераў, Славамір Казак, Юрась Панкевіч, Дзяніс Сухі, Аляксандр Сурба, Сяргей Чубрык, Алесь Чумакоў, Андрэй Шклёда і інш.

Гістарычныя сведчанні

Найранейшым гістарычным сведчаннем існавання дудаў на тэрыторыі Беларусі можна было б лічыць выяву дудара ў складзе скамарохаў з Радзівілаўскага летапісу XII стагоддзя, які грае на безбурдоннай дудзе, кшталту польскай siersienki, тыпе дуды, пашыраным па ўсёй сярэдневяковай Еўропе — аднак згаданая мініяцюра не можа быць цалкам імаверным сведчаннем праз адсутнасць інфармацыі аб паходжанні самога мастака (ён мог паходзіць і не з Беларусі), адсутнасць этнаграфічных фактаў пазнейшых часоў.

Літоўская этнакультуролаг Пране Дундулене (Pranė Dundulienė), спасылаючыся на пісьмовыя крыніцы, сцвярджае, што дудамі і песнямі народ сустракаў пераможныя войскі князя Альгерда ў XIV—XV стагоддзях. У XVI—XVII стагоддзях А. Бецэнберг пісаў пра літоўскія дуды, якія мясцовы люд называў дудрагіне (dūdraginė).

Пісьмовыя крыніцы XV—XVI стагоддзяў упершыню згадваюць музычны інструмент, які называецца дуда («Аповесці пра трох каралёў-вешчуноў» у XV стагоддзі і «Аповесці пра Трыстана і Ізольду» XVI стагоддзя), у якіх мясцовыя перакладчыкі скарысталіся назвай дуда для перакладу на мясцовую мову назваў нейкіх музычных інструментаў, што адпавядаюць этнаграфічным рэаліям Блізкага Усходу і Заходняй Еўропы, з якімі перакладчыкі, хутчэй за ўсё, не былі знаёмы.

У кнізе «Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў, іх шлюбныя і пахавальныя абрады, побыт і адзенне…», выдадзенай у 1582 годзе ў Ростаку, лютэранскі пастыр Паўль Одэрборн, апісваючы жыхароў з ваколіц Дзісенскага Паазер’я, піша:«У вытанчанай музыцы яны не дасведчаныя, зусім не граюць на струнных інструментах, дзеля забавы ў іх звычайна выкарыстоўваецца толькі дуда з мехам. На вяселлях і іншых пачостках вельмі часта водзяць карагоды пад гучнае плясканне ў далоні.» Апісваючы шлюбны абрад русінаў Падзвіння даследчык сцвярджае: «Сумеснае жыццё ў іх не прынята весці да таго часу, пакуль маладыя не будуць злучаны пад час публічнай урачыстасці. Для гэтага каля адзінаццатай гадзіны ночы маладых пад гукі лютняў і дудаў, пад святлом паходняў прыводзяць у храмhttp://www.belhistory.eu/pa%D1%9El-oderborn-pra%D1%9Edzivy-i-grunto%D1%9Eny-apoved-pra-veru-rusa%D1%9E/#ftn14.»У Слоўніку старажытнарускай мовы І. Сразнеўскага дуда — знак крукавога пісьма, выява якога схематычна адпавядае тыпу аднабурдоннай дуды, накшталт польскай siersienki.

Дакументы XVII стагоддзя (указ Віленскага сойму ад 1656 года) згадваюць:Люди людные, которые службы не мають, и теж медведъники, дудъники, скрипъки, трубачи и иншие в местех будучие музыки, и хто колвекъ не маючи певной службы… Ой, повесю я дуду на зялёному на дубу, Ніхай дуда грае, да ніхай маці чуе, Да ніхай маці чуе мне вячэру готуе, Вячэру з галушкамі, посцельку с подушкамі. Жніўная беларуская народная песня з Палесся (в.Вялікая Гаць Івацэвіцкі раён)Беларуская народная песня Ой, повешу я дуду, soundcloud.com.

У тагачасных судовых кнігах — у актавай кнізе полацкага гродскага суда — гаворыцца:…пан Бутько, выскочивши с пекарни свое зъ секирою, учинивши окрик, преречоного Алексанъдра Лешонъка обухом в руку левою понижей локтя подвакроть шкодливее ударыл… а другого Ивана Совостеенка, Дудара, тою жъ секирою в хрибет оберучъ ударилъ, и кгды тотъ преречоный Иванъ от него уходил, а пан Бутько оного догонить не мог, тою жъ секирою за ним кинул, и кгды бы долетела, снать бы его и на смерть забил…У актавай кнізе пінскага гродскага суда ад 1699 года (скарга дудара на пінскага гандляра за тое, што ён зачараваў яго дуду):…na…Chwedora dowodzili, ze iest takowey ze nauki oycowskiey, ktory przed wielo ludzmi w miasteczku Janowie, pod czas iarmarku, graiacemu na dudzie dude zamovił, ze grac przestała, az go tamten prosił y na głos kazdo rzecz zamawiaАдзінай даўняй ілюстрацыяй, дзе выяўленая дуда, між іншым, у якасці ваеннага інструмента ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі, ёсць малюнак Прускай хронікі, які паказвае ўезд караля Жыгімонта Аўгуста ў Данцыг (тып дуды, прадстаўлены на малюнку, верагодны для тутэйшай традыцыі, ён уяўляе сабой двухбурдонную дуду з бурдонамі, якія тырчаць угару і маюць рагаўні, жалейка, на жаль, заслоненая постаццю каня).

З XVIII стагоддзя вядома пакуль адна фіксацыя дудаў, якая даецца ў тэксце камедыі 1787 года пад аўтарствам ксяндза К. Марашэўскага (легенда, падобная на камедыю, была зафіксавана на Браслаўшчыне ў больш познія часы недалёка ад кляштара ў Забелах.