Аляксандар Еўціч (, нар. , , Сербія) — сербскі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера Выхаванец «Црвены Звезды», пазней выступаў у клубах ніжэйшых ліг. У 2007 годзе дэбютаваў у сербскай Суперлізе ў складзе «Бораца», адкуль неўзабаве трапіў у турэцкі «Генчлербірлігі». Аднак, замацавацца ў Турцыі не здолеў — за паўгады правёў 6 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Борац» на правах арэнды. У сезоне 2008/2009 паспяхова гуляў за ОФК, у выніку звярнуў на сябе ўвагу «Црвены Звезды», якая набыла нападніка ў туркаў.

У ліпені 2011 года перабраўся ў кітайскі «Цзянсу Сайнці», які незадоўга да таго ўзначаліў сербскі трэнер Драган Акука. За 2,5 гады ў «Цзянсу Сайнці» забіў 22 галы, стаў уладальнікам Суперкубка Кітая. У снежні 2013 года перайшоў у іншы кітайскі клуб «Ляанін Хувін», які пакінуў па заканчэнні сезона 2014.

У жніўні 2015 года стала вядома аб тым, што да Еўціча, які знаходзіўся ў статусе свабоднага агента, праяўляе інтарэс беларускі БАТЭ. 28 жніўня, пасля выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўскі клуб абвясціў аб падпісанні кантракта з Еўцічам. Дзякуючы траўмам Віталя Радзівонава і Мікалая Сігневіча атрымаў магчымасць замацавацца ў аснове. 20 верасня ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе БАТЭ ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 11-й хвіліне забіў адзіны гол у гэтай сустрэчы. Пазней, аднак, саступіў месца ў складзе Дзмітрыю Мазалеўскаму, які аднавіўся ад траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года пакінуў барысаўскі клуб.

У студзені 2016 года стаў іграком клуба «Далянь Іфань», але ўжо ў лютым вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з «Ягодзінай». У жніўні 2016 года перайшоў у «Чукарычкі». У ліпені 2017 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком тайландскага клуба «Патая Юнайтэд», па заканчэнні сезона 2017 пакінуў яго. У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Вождавац».

У студзені 2020 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Вождаваца». У лютым 2021 года стаў трэнерам у «Графічары», у 2024 годзе перайшоў на працу ў юнацкую каманду клуба.

Міжнародная кар’ера 14 снежня 2008 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Сербіі, калі выйшаў на замену на 58-й хвіліне таварыскай гульні супраць Польшчы.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2009/10, 2010/11 Уладальнік Кубка Сербіі: 2010 Срэбраны прызёр чэмпіянату Кітая: 2012 Уладальнік Суперкубка Кітая: 2013 Чэмпіён Беларусі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Балкан Мірыева Катэгорыя:Ігракі ФК Смедарава Катэгорыя:Ігракі ФК Жэлезнічар Смедарава Катэгорыя:Ігракі ФК Мачва Шабац Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Чачак Катэгорыя:Ігракі ФК Генчлербірлігі Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК Цзянсу Сунін Катэгорыя:Ігракі ФК Ляанін Хувін Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Ягодзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Чукарычкі Катэгорыя:Ігракі ФК Патая Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Вождавац Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Сербіі