Пле́шчаніцкае вадасхо́вішча, Войкаўскае вадасховішча — вадасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

На рацэ Дзвінаса (за 34 км ад вусця), за 24 км на поўнач ад гарадскога Лагойск, каля заходняй ускраіны гарадскога пасёлка Плешчаніцы. Створана ў 1960 (1958) годзе для рэгулявання рачнога сцёку, рэкрэацыі і спартыўных мерапрыемстваў. Плошча 2,04 км². Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб’ём вады 5,1 млн м³. Плошча вадазбору 232 км². Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (1,5—3 м). Дно выслана ілам, на мелкаводдзі пяском. Сярэднегадавое ваганне ўзроўню вады 50 см. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да другой паловы сакавіка. Інтэнсіўна зарастае, асабліва ў верхняй частцы і ў заліве. Упадаюць рэкі Дрылянка і Рудаўка.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Катэгорыя:Вадасховішчы Лагойскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Басейн Дзвінасы