Васіль Васілевіч Гло́таў (, с. Паводле іншых звестак, сяло Макарава таго ж раёна — АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983) , ГЛОТОВ Василий Васильевич , Варонежская губерня, Расійская імперыя — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам. Удзельнік абароны Ваўкавыска ў 1941 годзе. З лютага 1942 палітрук партызанскай роты, выконваючы абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-ліпені 1943 года камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у маі-ліпені 1944 камандзір Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы.
З 1944 на савецкай і партыйнай працы. З 1945 — інструктар Магілёўскага абкама КПБ, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях.
Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1957.
Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памяць
Імем В. В. Глотава названая вуліца ў г. Асіповічы; у сярэдніх школах № 4 Асіповічаў і в. Жорнаўка Асіповіцкага раёна яму прысвечаны стэндыГЛОТОВ Василий Васильевич .
Літаратура
Спасылкі Глотов Василий Васильевич // Праект «Партызаны Беларусі»
АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983) ГЛОТОВ Василий Васильевич) — біяграфія з фота
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці