Леані́д Вячасла́вавіч Руса́к (нар. , вёска Кухчыцы, Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі.

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.

Займаў пасады першага намесніка старшыні Мінскага абласнога аграпрамысловага камітэта, першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, працаваў старшынёй Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

З 25 мая 2004 года па 17 красавіка 2008 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (18 красавіка 2008 указам Прэзідэнта № 217 вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку).

Спасылкі Біяграфія на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Л. В. Русак

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта