Рдзі́ца — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 102 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Няраж, упадае ў Дняпро на ўсход ад вёскі Тайманава. Рэчышча часткова каналізаванае. На ўсход ад вёскі Няраж, каля аўтадарогі , на рацэ сажалка.
Каля ракі населеныя пункты Няраж, Ірдзіца, Янава, Тайманава. На беразе ракі за 2 км у напрамках на паўночны ўсход і паўднёвы ўсход ад аграгарадка Людчыцы знаходзяцца 2 археалагічныя помнікі — стаянкі эпохі мезаліту.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра