Слівавіца — алкагольны напой, выраблены на аснове перакіслага слівавага соку, мацунак — 45 %. Распаўсюджаны напой сярод народаў балканскіх краін і адносіцца да класа брэндзі. Слівавіца лічыцца нацыянальным напоем Балгарыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны і Харватыі.
Ужываюць слівавіцу ў якасці аперытыву ў чыстым выглядзе. Змешванне з іншымі напоямі прыводзіць да ўтварэння непрыемнага металічнага прысмаку.
Крыніцы
Катэгорыя:Алкагольныя напоі