Туі Маліла (; каля 1777 — 19 мая 1965) — мадагаскарская прамяністая чарапаха, якую каралеўскай сям’і Тонга падарыў Джэймс Кук. Чарапаха-доўгажыхар.

Яе імя на танганскай мове азначае «Кароль Маліла». Туі Маліла вылупілася каля 1777 і была падораная каралеўскай сям’і капітанам Джэймсам Кукам падчас яго візіту ў Тонга ў ліпені 1777 года. Паводле іншых звестак Джордж Тупоу I, першы кароль і заснавальнік каралеўства, атрымаў яе ад каманды карабля, які прыстаў да берагоў астравоў Хаапай у першай палове XIX стагоддзя.

Туі Маліла заставалася ў каралеўскай сям’і да самай смерці 19 мая 1965. Узрост чарапахі на той час ацэньваўся як прыкладна 188 гадоў. Туі Маліла была адной з першых жывёл, якую паказалі каралеве Лізавеце II падчас яе афіцыйнага візіту на Тонга ў 1953 годзе.

У Танганскім нацыянальным цэнтры на востраве Тангатапу захоўваецца муміфікаванае цела чарапахі.

Пра яе было напісана апавяданне «Чарапаха для каралевы Тонга», выдадзенае ў 2002 годзе.

Катэгорыя:Вядомыя чарапахі Катэгорыя:Тонга