Міхаіл Яраславіч (1271/1272 — ) — князь цвярскі (1282/1286—1318), вялікі князь уладзімірскі (1305—1318).
Падчас вялікага княжання вёў барацьбу з маскоўскім князем Юрыем Данілавічам, які да канца іх супрацьстаяння заняў выразна праардынскую пазіцыю, і Ноўгарадам. Пасля перадачы велікакняжацкага ярлыка маскоўскаму князю Юрыю Данілавічу і перамогі над ім і саюзнымі маскоўскаму князю татарамі ў Барценеўскай бітве, Міхаіл выкліканы ў Залатую Арду і загадам Узбек-хана забіты, а вялікае княжанне перайшло да маскоўскага князя.
Біяграфія Нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі Яраслава Яраславіча. У 1294 годзе Міхаіл Яраславіч ажаніўся з растоўскай князёўнай Ганнай Дзмітрыеўнай, пасля праслаўленай праваслаўнай царквой як святая дабраверная княгіня Ганна Кашынская.
У 1300 годзе ўдзельнічаў у паходзе рускіх на Ландскрону, але горад узялі да прыходу войск Міхаіла Яраславіча, і цвярское войска вярнулася дамоў.
У 1301 годзе ўдзельнічаў у Дзмітраўскім з’ездзе рускіх князёў.
Дата ўзыходжання на ўладзімірскі велікакняжацкі сталец у розных крыніцах падаецца або як 1304, або 1305 год. Гэта звязана з тым вялікі князь уладзімірскі Андрэй Аляксандравіч, які памёр у 1304 годзе, завяшчаў вялікае княжанне Міхаілу, але маскоўскі князь Юрый Данілавіч таксама прэтэндаваў на велікакняжацкі сталец. Як Міхаіл, так і Юрый паехалі на суд да хана. У выніку ханскую грамату ў 1305 атрымаў Міхаіл і, прыехаўшы ва Уладзімір, быў узведзегы Мітрапалітам на сталец.
У перапісцы паміж Міхаілам і канстанцінопальскім патрыярхам Ніфантам I (якая адбылася ў 1310—1314 гадах), выкарыстана зварот вялікі князь усяе Русі — на той момант, гэта першае вядомае выкарыстанне такога звароту да кіраўнікоў Русі. Мяркуецца, што тытул «усяе Русі» быў прыняты ў 1305 годзе, па аналогіі з аналагічнай прыстаўкай у праваслаўных іерархаў.
Летапіс за 1285 паведамляе: «Того же лета заложен бысть на Тфери церковь каменна благоверным князем Михаилом Ярославичем и матерью его княгинею Оксиньею, и преподобным Симеоном»[Троицкая летопись. — М.,1950. с. 343 ]. Гэта быў першы на Русі пасля мангольскага нашэсця Спаса-Праабражэнскі сабор.
У 1293 годзе Дзюдзенева раць мінула Цвер, але горад разарыў баскак Тахта-Цімур (Тахтамір). Міхаіл перайшоў на бок растоўска-яраслаўскіх князёў, якія былі саюзнікамі Андрэя Аляксандравіча ў яго барацьбе супраць старэйшага брата Дзмітрыя, і 1294 годзе ажаніўся з дачкой растоўскага князя Дзмітрыя, Ганнай (пасля Св. Ганнай Кашынскай), такім чынам атрымаўшы правы на Кашынскі ўдзел. Дзмітрый Аляксандравіч перад смерцю (1294) нейкі час жыл у Цверы. У 1295 годзе Міхаіл заключыў саюз з Ноўгарадам «ці ад татарына, ці ад каго-небудзь іншага».
Барацьба з Масквой
Пасля смерці вялікага князя Андрэя Аляксандравіча (1304) разгарнулася барацьба паміж Міхаілам Яраславічам Цвярскім, які атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, і Юрыем Данілавічам Маскоўскім. Барацьба адбывалася за ўдзелы (Пераслаўль-Залескі 1305, Кастрама 1305, 1317, Гарадзец і Ніжні Ноўгарад 1311—1312), за ўплыў у Ноўгарадзе (Міхаіл арганізоўваў харчовую блакаду ў Таржку ў 1312, а таксама распачаў безвыніковы паход на сам Ноўгарад у 1314), за саюз з царквой (пасля смерці мітрапаліта Максіма ў 1305 годзе мітрапалітам стаў галіцкі іерарх Пётр, а не цвярскі — Геронцій). Міхаіл двойчы хадзіў на Маскву (1305 і 1308), але не змог яе ўзяць. У 1317 годзе ў Барценеўскай бітве цверычы разбілі масквічоў і татараў, а таксама стаялі з імі па двух берагах Волгі пад Кастрамой. У 1314 годзе цверычы пад Таржком разбілі наўгародцаў, і двойчы, у 1314 і 1317 гадах, стаялі з імі пад Цверру па двух берагах Волгі.
Гібель Неўзабаве пасля Барценеўскай бітвы Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы, цвярскі пасол быў забіты ў Маскве, і абодва князі паехалі ў Арду. Міхаіл прыехаў да хана пазней свайго суперніка. Юрый паспеў настроіць Узбека супраць цвярскога князя.
Адбыўся ханскі суд, пасля якога князя пасадзілі ў калодкі. Праз месяц, пасля доўгіх пакут і катаванняў, Міхаіл Цвярскі быў забіты людзьмі Юрыя Данілавіча і Каўгадыя. Труна з целам князя была перавезена ў Цвер толькі праз год, пасля заключэння дагавора паміж Юрыем і сынам Міхаіла Яраславіча Аляксандрам. Князь Міхаіл пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім саборы на беразе Волгі (знесены ў савецкі час).
Кананізацыя Міхаіл Цвярскі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку дабраверныхСвяты дабраверны князь Міхаіл Цвярскі у 1549 годзе на другім Макар’еўскім саборы ў Маскве. У 1632 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя. Дзень памяці — 5 снежня.
Сям’я і дзеці Жонка — з 1294 года Ганна Кашынская, дачка Дзмітрыя Барысавіча Растоўскага.
Дзеці: Феадора. Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы — вялікі князь цвярскі (1318—1326) і ўладзімірскі (1322—1326), ажаніўся з літоўскай князёўнай Марыяй Гедзімінаўнай. Аляксандр Міхайлавіч Цвярскі — вялікі князь цвярскі (1326—1328, 1337—1339) і ўладзімірскі (1326—1327), ажаніўся меркавана з галіцкай князёўнай Анастасіяй Юр’еўнай. Канстанцін Міхайлавіч Цвярскі — вялікі князь цвярскі (1328—1337, 1339—1345), ажаніўся з маскоўскай князёўнай Соф’яй Юр’еўнай. Васіль Міхайлавіч Кашынскі — князь кашынскі і вялікі князь цвярскі (1349—1368), ажаніўся са смаленскай князёўнай Аленай Іванаўнай.
Ушавананне памяці Князь Міхаіл выяўлены на помніку «Тысячагоддзе Расіі» у Вялікім Ноўгарадзе. 23 мая 2008 года на Савецкай плошчы Цверы адкрыты конны помнік Міхаілу Яраславічу — нябеснаму заступніку горада — работы скульптара Андрэя Кавальчука. У Гарадскім садзе Цверы, каля Волжскага спуску, усталяваны паклонны крыж Міхаілу Яраславічу. У месцы ўпадзення Цьмакі ў Волгу ўзведзена царква Міхаіла Цвярскога. Князь Міхаіл Яраславіч выведзены Дзмітрыем Балашовым у рамане «Вялікі стол».
У геральдыцы Намаляваная на гербе Цверы карона сімвалізуе Міхаіла Яраславіча — першага ў рускай гісторыі главу дзяржавы, які зваўся «самадзержцам». Сцяг Цверы на адным боку мае выяву герба горада, на іншым — Міхаіла Яраславіча і надпіс «Михаил Ярославич, покровитель города» («Міхаіл Яраславіч, заступнік горада»)Гісторыя эмблемы і сімвала Цверы на афіцыйным сайце Адміністрацыі горада ЦверыОтечестволюбец… Материалы международной научной конференции «Великий князь Тверской и Владимирский Михаил Ярославич: личность, эпоха, наследие», ноябрь 1996 г.Сцяг Цверы.
Літаратура
(в пер.)
Спасылкі Святой благоверный князь Михаил Тверской. Жития. Михаил Ярославич Тверской (1272—1318х). Карамзин Н. М. История государства Российского. Творогов О. В. Князья Рюриковичи. Краткие биографии.
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Князі цвярскія Катэгорыя:Вялікія князі ўладзімірскія Катэгорыя:Кананізаваныя князі Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Пасмяротныя дзеці Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Манамахавічы