Ра́каў () — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 39 км ад Мінска; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь, каля аўтамабільнай дарогі Мінск — Гродна.
Ракаў — колішні магдэбургскі С. 312. горад гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства.
Назва
Згодна з В. Жучкевічам, назва Ракаў утвораная ад прозвішча Рак, вытворнага ад слова рак — жывёлаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 318..
Згодна з М. Бірылай, прозвішчы Рак, Ракаў, Раковіч і да т. п. таксама паходзяць ад асновы ракМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 347-348..
З іншага боку, на Павіллі фіксаваліся прозвішчы Рак (Нястанішкі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-F9DG-G?i=396&cat=835276, Ракойць (Гервяты)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-HXYW?i=214&cat=834953&lang=pl. З-пад Дзятлава (Погіры) было Ракойшаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-PSPQ-H?cat=833878&i=253&lang=pl, пры літоўскім прозвішчным -aiš-P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 318.. Ёсць літоўскія Rakas, Rakaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=b0de73d810fff1ebe42cb1dc5d90303a, латышскія Rāks, Rāķishttps://uzvardi.lv/surname/809112 https://uzvardi.lv/surname/821034. Аснова Rak- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 128..
Гісторыя Упершыню Ракаў згадваецца ў XIV стагоддзі як вялікакняжацкае ўладанне.
У Літоўскай Метрыцы засведчаныя імёны жыхароў Ракава па стане на XV стагоддзе: Пацюс, Малдуціс ("Пацюс, Молдутис")Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440-1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. Стар. 53..
У 1465 годзе вялікі князь Казімір перадаў паселішча Кезгайлам, з 1550 года — ва ўладанні Завішаў. У другой палове XVI стагоддзя тут заснавалі кальвінскі збор (дзейнічаў да пачатку XVIII стагоддзя). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
У 1568 годзе Ракаў атрымаў статус мястэчка. У першай палове XVII стагоддзя паселішча перайшло да Сангушкаў, пры якіх зрабілася значным гадлёвым горадам, цэнтрам графства. У гэты час тут працавала вядомая друкарня. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў мястэчку дамініканскі кляштар Св. Духа.
У 1701 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Ракаву прывілей на 2 кірмашы. Пачаўся хуткі эканамічны ўздым. Праз мястэчка праходзілі два гасцінцы: Менск — Пяршаі — Валожын — Ашмяны і Ракаў — Вілейка. У 1702 годзе Казімір Сангушка заснаваў тут базыльянскі манастыр. У 1742 годзе адбыўся пажар, які знішчыў кляштар Св. Духа (неўзабаве адбудаваны).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ракаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1794 годзе за ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Сангушкаў і перадалі царскаму фельдмаршалу Салтыкову. У 1804 годзе Салтыкоў прадаў Ракаў Здзяхоўскім. У 1824 годзе мясцовыя вернікі збудавалі драўляны касцёл і капліцу, у 1830 годзе — змуравалі прымогілкавую капліцу Св. Ганны. Па задушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1835 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар Св. Духа, а касцёл гвалтоўна перарабілі ў царкву Маскоўскага патрыярхата. У 1839 годзе царскія ўлады скасавалі базыльянскі манастыр, царкву перадалі Маскоўскаму патрыярхату, багатую бібліятэку і архіў, што знаходзіліся пры манастыры — разрабавалі, манастырскі шпіталь — закрылі.
У 1843 годзе ў Ракаве пабудаваныя майстэрні сельскагаспадарчых машын (веялкі, малатарні, сячкарні і інш.), якія добра разыходзіліся ў Мінскім, а таксама ў Пскоўскім, Пецярбургскім паветах; апроч таго, у мястэчку працавалі 2 млыны, цагельня, піваварня. Мясцовыя майстры выраблялі драўляныя малатарні, арфы і сячкарні для навакольных сельскіх гаспадарак. Паводле М. Улашчыка«Была такая вёска…» // Мікалай Улашчык. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 88., у 1901 годзе тут вырабілі 80 малатарань. Станам на 1859 год у мястэчку было 140 двароў С. 379..
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ракаў знаходзіўся ва ўладанні Марыяна Здзяхоўскага, прафесара Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў. У гэты час у сядзібе Здзяхоўскага збіраліся вядомыя літаратары і музыканты. Эліза Ажэшка называла Ракаў «Паўночнымі Афінамі». На 1905 год у мястэчку было 740 будынкаў, у 1906 годзе тут збудавалі неагатычны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У пачатку XX стагоддзя існавалі некалькі млыноў, касцёл Св. Духа, капліца Св. Ганны, царква, праваслаўная прымогілкавая капліца, каталіцкая і праваслаўная пачатковыя школы, паштовая станцыя і тэлеграф, аптэка; набліжэйшы доктар — у Заслаўі. У 1906—1909 гадах дзейнічала правінцыйнае кола Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску, якое займалася падтрымкай польскай адукацыі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ракаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага ваяводства. Непадалёк ад мястэчка праходзіла граніца з БССР, што спрыяла вялікаму эканамічнаму ўздыму. У гэты час Ракаў быў улюблёным месцам кантрабандыстаў, шпіёнаў з абодвух бакоў, тут адкрываліся рэстарацыі, публічныя дамы.
У 1939 годзе Ракаў увайшоў у БССР, дзе атрымаў статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года Ракаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У Ракаўскім гета (жнівень 1941 — люты 1942) нацысты забілі больш за 1000 габрэяў.
16 ліпеня 1954 года статус Ракава панізілі да вёскі, Ракаў далучаны да Выганіцкага сельсавета, дзе стаў яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў РакаўскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Раков, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
28 лютага 2008 года Ракаву нададзены статус аграгарадкаРешение Воложинского районного Совета депутатов от 28.02.2008 N 61 «О преобразовании деревни Раков в агрогородок».
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1859 — 1501 чал.; 1897 — 3641 чал., з іх 59,5 % іўдзеяў, 27,9 % каталікоў, 12 % праваслаўных XX стагоддзе: 1921 — 3323 чал. XXI стагоддзе: 2001 — 2106 жыхароў, 765 двароў; 2006 — 2,1 тыс. чал.
Інфрастуруктура У Ракаве працуюць сярэдняя школа, бальніца і пошта.
СМІ У 2000—2008 гадах выходзіла краязнаўчае выданне «Ракаўскі шлях» пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы.
Эканоміка Ракаў — вядомы ў Беларусі ганчарны цэнтр (гэтак званая «Ракаўская кераміка»). Апроч таго, у вёсцы працуюць лясніцтва і прамысловы камбінат.
Турызм thumb|справа|Музей-галерэя «Янушкевічы» Ракаў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Свет беларускіх мястэчак», «Дойлідства Налібоцкага края», Ракаў — Тупальшчына — Івянец і інш.Раков //
У наваколлі вёскі дом адпачынку НАН Беларусі «Іслач», аздараўленчы комплекс «Світанак», 9 дзіцячых арганізацый адпачынку і аздараўлення.
Запрашае наведвальнікаў музей-галерэя «Янушкевічы». Краязнаўчая экспазіцыя музея прысвячаецца жыццю старасвецкай шляхты і дробнай местачковай буржуазіі, найстарэйшы яе экспанат датуецца XVII стагоддзем.
Славутасці У Ракаве шмат славутасцей, якія ўяўляюць цікавасць для турыстаўТуристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9Глобус Беларусі. Ракаў.
Ледавіковы кангламерат і пясчанік ля шашы Мінск—Валожын Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1904—1906) — Гарадзішча перыяду жалезнага веку, позняга сярэднявечча (I—XVII стагоддзi), за 0,3 км на паўднёвы захад ад касцёла, у пойме р. Іслач (левы бераг) — Манастыр базыльян (падмуркі), ля якіх знаходзіцца гаючая крыніца з каплічкай Капліца на тэрыторыі былой Крыжаўзвіжанскай царквы ў межах рэшткаў агароджы (1906), на шашы Ракаў — Кучкуны — Спаса-Праабражэнская царква з брамай-званіцай (1793, другая палова XIX стагоддзя) — Капліца Святой Ганны з брамай-званіцай на могілках (1862) Ганчарня (XIX ст.) Паштовая станцыя (XIX ст.; руіны) Этнаграфічны музей Фелікса Янушкевіча.В Беларуси можно окунуться в историю… и в озера ледникового периода Ракаўская крыніца — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Брацкая магiла (1944) — Комплекс старых праваслаўных могілак (ХІХ стагоддзе), на ўсходняй ускраіне вёскі, пры ўездзе з г. Мінска — Магільны склеп Друцкіх-Любецкіх (1920-я) Каталіцкія могілкі У вёсцы размяшчаецца магіла беларускага кампазітара М. Грушвіцкага, на якой пастаўлены помнік.
Страчаная спадчына Касцёл (1824) Кляштар дамініканцаў (1686) Сядзібна-паркавы комплекс Здзяхоўскіх (XIX ст.) Сінагога
Вядомыя асобы Іда Разенталь (1886—1973) — амерыканская мадэльерка, вынаходніца станіка. Марыян Здзяхоўскі Вячаслаў Рагойша — літаратуразнавец, перакладчык, аўтар шэрага манаграфій па тэорыі, практыцы і гісторыі беларускай літаратуры. Уры Гіршавіч Фінкель, беларускі літаратуразнавец. Язэп Янушкевіч Мікалай Мікалаевіч Мяцельскі (нар. 1947) — беларускі матэматык. Рыгор Іванавіч Шацько (нар. 1959) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Вінцэнт Фёдаравіч Бруй (1912-?) — Заслужаны артыст Беларускай ССР. Міхал Кшывіцкі (1895—1967) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна
Катэгорыя:Здзяхоўскія