Хва́левая фу́нкцыя ў квантавай механіцы — камплексная функцыя, якая поўнасцю апісвае стан мікрачасціцы (электрона, атама, малекулы і інш.) або іншай квантавамеханічнай сістэмы (напрыклад, крышталя); рашэнне ўраўнення Шродзінгера.

Дазваляе вызначыць імавернасці і сярэднія значэнні фізічных велічынь, якія характарызуюць стан сістэмы. Напрыклад, квадрат модуля хвалевай функцыі роўны імавернасці (ці шчыльнасці імавернасці) таго, што гэтыя велічыні прымаюць пэўныя значэнні (або знаходзяцца ў пэўных інтэрвалах значэнняў). Хвалевую функцыю таксама часта называюць амплітудай імавернасці.

Для хвалевай функцыі выконваецца прынцып суперпазіцыі: калі сістэма можа знаходзіцца ў станах з хвалевымі функцыямі , то магчымы стан з хвалевай функцыяй, роўнай любой лінейнай камбінацыі гэтых функцый.

Для сістэм з многіх аднолькавых часціц істотныя ўласцівасці сіметрыі хвалевай функцыі, якая вызначае статыстыку дадзенай сістэмы часціц.

Гл. таксама Статыстыка Бозе—Эйнштэйна Статыстыка Фермі—Дзірака Хвалі дэ Бройля

Літаратура Хвалевая функцыя // С. 569.

Спасылкі Як выглядае хвалевая функцыя свабоднай часцінкі? // Belquant — квантавая фізіка па-беларуску

Катэгорыя:Квантавая механіка