Людвіг Вільгельм Аўгуст Бадэнскі (; , — , ) — прынц Бадэна, пруска-бадэнскі палітык і генерал пяхоты.
Біяграфія Быў трэцім сынам вялікага князя Леапольда Бадэнскага (1790—1852) і прынцэсы Сафіі Шведскай (1801—1865), дачкі зрынутага шведскага караля Густава IV Адольфа.
У 1849 годзе паступіў на службу ў прускі першы Гвардзейскі пяхотны полк у якасці старшага лейтэнанта. Перайшоў у 1856 годзе ў артылерыйскую гвардыю, як маёр артылерыі. Даслужыўся да генерал-маёра і камандзіра артылерыйскай брыгады. Сышоў у адстаўку ў 1863 годзе са службы ў прускай арміі, і пабраўся шлюбам з княгіняй Марыяй Лейхтэнбергскай у Санкт-Пецярбургу.
Ён быў членам масонскага ложа «Уранія да неўміручасці», у Берліне, і ганаровым членам ложа «Карл да згоды», у Мангейме.
Ваенная кар'ера На Аўстра-пруска-італьянскай вайне паміж Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй у 1866 годзе прыняў галоўнае камандаванне 8-м федэральным корпусам Бадэнскай арміі, якая ваявала на баку Германскага саюза. Апаненты вінавацілі яго ў тым, што ён павінен панесці адказнасць за няўдалы паход і правал кампаніі з-за свайго празмерна асцярожнага кіраўніцтва. На Франка-прускай вайне вайне 1870—1871 камандаваў 1-й Бадэнскай брыгадай корпуса Вердэра. Быў цяжка паранены каля Нюі-Сен-Жоржа.
Сям'я Быў жанаты з ўнучкай імператара Мікалая I, найяснейшай княгіні Марыі Максіміліянаўне Раманаўскай, герцагіні Лейхтэнбергскай, якая пасля замужжа стала прынцэсай Бадэнскай, дачцэ герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага (1817—1852) і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны. Муж і жонка былі далёкімі сваякамі, маючы агульнага продка — ландграфа Гесэн-Дармштацкага Людвіга VIII. Цырымонія шлюбу адбылася 11 лютага 1863 года. У шлюбе нарадзілася двое дзяцей: Сафія-Марыя (1865—1939) — жонка прынца Фрыдрыха Анхальцкага (1856—1918), Максіміліян (1867—1929) — апошні канцлер Германскай імперыі, які абвясціў пра адрачэнне імператара Вільгельма II. Пазней — глава дому Бадэна.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Св. Георгія 4-й ступені (№ 10206; 6 сакавіка 1861), Цэрынгенскага льва і Pour le Merite.
Галерэя выяў
Літаратура Bernhard von Poten: Wilhelm (Prinz von Baden). In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 42, Duncker & Humblot, Leipzig 1897, S. 701—703.
Спасылкі
Прынц Вільгельм на сайце stadtwiki.net Інфармацыя пра прынца Вільгельме Бадэнскім
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пахаваныя ў Карлсруэ Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны Катэгорыя:Масоны Германіі Катэгорыя:Дэпутаты рэйхстага, Германская імперыя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага