Стэфан Стамбалаў (, Тырнава, Асманская імперыя, — , , Балгарыя) — балгарскі рэвалюцыянер, палітычны дзеяч, паэт і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Балгарыі (1888—1894). У сваім гісторыяграфічным сачыненні «Будаўнікі сучаснай Балгарыі» публіцыст Сімяон Радзеў характарызуе Стамбалава як аднаго з самых яскравых і выдатных балгарскіх дзяржаўных дзеячаў.
Біяграфія Стэфан Стамбалаў нарадзіўся ў горадзе Вяліка Тырнава, але яго род паходзіў з Траўны. Бацька, Нікола Стамбалаў — удзельнік паўстання «Велчова завера» (1835), маці — Яўгенія Хаджы-Іванчава. Стэфан меў 10 братоў і сясцёр, большасць з якіх памерла ў маленстве.
Вучыўся ў Адэскай духоўнай семінарыі, якую не скончыў. У 1873 годзе яго адлічылі адтуль з-за сувязяў з рускімі рэвалюцыянерамі.
Стамбалаў — паплечнік паэта-героя Хрысты Боцева, разам з якім выдаў зборнік вершаў «Песні і паэмы».
З’яўляўся членам і адным з кіраўнікоў Балгарскага рэвалюцыйнага цэнтральнага камітэта (БРЦК). Прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе балгарскага народа супраць турэцкай няволі: Старазагорскім (1875) і Красавіцкім паўстаннях (1876).
У 1884—1885 гадах з’яўляўся старшынёй Народны сход БалгарыісНароднага сходу. У 1885 г. Стамбалаў, насуперак волі Аляксандра III, актыўна падтрымаў уз’яднанне Усходняй Румеліі з Балгарыяй. У 1886 годзе ўваходзіў ва ўрад Петкі Каравелава.
Пасля русафільскага перавароту супраць балгарскага князя Аляксандра Батэнберга ў жніўні 1886 года, Стамбалаў арганізаваў контрпераварот і заклікаў Батэнберга вярнуцца. Пасля адрачэння Батэнберга ад балгарскага трона, узначаліў Рэгенцкі савет.
У 1886—1887 гадах — лідар Народна-ліберальнай партыі (т.зв. стамбалавісты). У 1887—1894 гадах — кіраўнік урада. Умацаваў маладую Балгарскую дзяржаву і аказваў усялякую падтрымку князю Фердынанду I на прастоле. Кіраваў з дапамогай аўтарытарных метадаў. Спрыяў стабілізацыі ў краіне і яе адрыву ад расійскага ўплыву. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Аўстра-Венгрыю і Германію. Некаторыя балгарскія і македонскія патрыёты лічылі палітычную лінію, якую праводзіў Стамбалаў, пра-турэцкайВардарски (Петар Поп Арсов) «Стамболовштината во Македонија и нејзините претставници» (превод, редакција, коментар и предговор д-р Ванчо Ѓорѓиев) — Табернакул, Скопје 2006..
У маі 1894 года Стамбалаў пагражаў князю сваёй адстаўкай з пасады прэм’ер-міністра. Фердынанд I прыняў адстаўку, пасля чаго Стамбалаў перайшоў у глухую апазіцыю.
15 ліпеня 1895 года македонскія баявікі, блізкія да тэрарыста Навума Цюфякчыева, здзейснілі замах на Стамбалава, у выніку якога ён атрымаў цяжкія раненніБлагоев, Крум. 50-те най-големи атентата в българската история. Убийството на Стамболов . Урачы, спрабуючы выратаваць параненага, ампутавалі яму рукі, але праз тры дні Стамбалаў сканаў. Апошнімі словамі Стамбалава былі: «Забойцы мае — Цюфякчыеў і Халю… Князь мяне забіў, Белчаў, Белчаў! … Прынц Кобург, прынц Кобург!»
Напад на Стамбалава быў здзейснены за дві дня да прыёму Мікалаем II балгарскай дэлегацыі, накіраванай у Санкт-Пецярбург для нармалізацыі руска-балгарскіх адносін. Грунтуючыся на перадсмяротных словах экс-прэм’ера, еўрапейскія СМІ таго часу пісалі, што Стамбалаў быў забіты агентамі княжацкага двараСавецкі гісторык М. А. Бірман таксама настойваў на тым, што Стамбалаў «забіты агентамі двара».. Балгарскі бальшавік і пляменнік Стамбалава Нікола Стойнаў бяздоказна сцвярджаў, што экс-прэм’ер быў ліквідаваны па распараджэнні Мікалая II. Іншыя ж лічылі, што прычынай забойства была помста за смерць маёра Косты Паніцы, пакаранага смерцю ў 1890 годзе за арганізацыю змовы з мэтай забойства Фердынанда I.
Творчасць thumb|Помнік Стамбалаву ў Вяліка-Тырнаве
Паэзія Воззвание Кога Сега ил никога… Над караисенските герои Надежда Войводата Майчина песен За роба няма тук свобода… Певец Зеленей се горо-сестро… Марш (Не щеме ний богатство) Христо Донев На нея Годината 1876 Баща и син Български марш Последна въздишка Защо е тоя гроб… Още не си… Нямането На моите другари Премина младостта ми… Де останаха… Обикновена любов Бащин съвет Пиеница Не ме роди моя баща… Долабан войвода Чорбаджийско поучение Знаете ли кой съм аз?
Артыкулы Ако някой ни попита… Размишленията на един честит българский гражданин Предговор към «Турските зверства в България» Печатът е свободен…
Бібліяграфія Маринов 1992: Маринов, Д. Стефан Стамболов и новейшата ни история. Т. 2. София, 1992. «Строителите на съвременна България. Том 1» — Симеон Радев «Строителите на съвременна България. Том 2» — Симеон Радев
Спасылкі Творчасць «Стефан Стамболов — спасителят на България» — Борислав Гърдев
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Балгарыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Балгарыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Балгарыі Катэгорыя:Палітыкі Балгарыі Катэгорыя:Рэгенты Балгарыі Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі Катэгорыя:Балгарскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Акадэмікі Балгарскай АН Катэгорыя:Ахвяры палітычных забойстваў Катэгорыя:Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Відзіна Катэгорыя:Выпускнікі Адэскай духоўнай семінарыі