Ігар Віляёравіч Рымашэ́ўскі (, Мінск) — беларускі мастакІгар Рымашэўскі . Працуе ў галіне жывапісу, прыкладнога мастацтва, манументальнага мастацтва, графікі.

Біяграфія Скончыў у 1979 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1987 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Жыве і працуе ў Мінску.

Арыштаваны ў кастрычніку 2024 года.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе, манументальна-дэкаратыўным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Сярод лепшых твораў жывапісныя палотны «Карусель» (1992), «Зімою на дачы» (1994), «Святочная павозка» (1995), «Над роднай зямлёю» (1996), «Русалкі» (1997), «Мастацтва належыць народу», «Шчаслівы дзень» (абодва 1999), «Першы дзень вясны», «Баюшкі-баю», «Вясковая пантэра», «Грыбная юшка» (усе 2000), вітраж у бальніцы г. Іўе Гродзенскай вобласці (1988), размалёўка сталовай Мінскага завода «Ударнік» (1990). Работы вызначаюцца наіўна-прымітыўным выяўленнем рэчаіснасці, выкарыстаннем чыстых колераў, штрыхавасцю мазка.

З 1982 удзельнічае ў нацыянальных і міжнародных выстаўках. Уваходзіць у Беларускі саюз мастакоў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Мастацкім фондзе рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus (ФРГ), у галерэі Schaer і Wildbolc (Швейцарыя). А таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Літвы, Галандыі, Францыі, Іспаніі, Ізраіля, Расіі, Швейцарыі, Польшчы, Турцыі, Італіі, Японіі, Украіны, Беларусі.

Сям'я У шлюбе з мастачкай Людмілай Шчамялёвай, дачкой народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва.

Літаратура

Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі