NGe – беларускі гурт, прадстаўнік альтэрнатыўнага року.

Гурт NGe быў створаны ў 2008 годзе ў горадзе Мінску трыма студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У першапачатковы склад уваходзілі: Ягор Кашура (гітара), Аляксандр Жыгалаў (гітара), Антон Аленіч (бас-гітара). Неўзабаве да гурта далучыўся ударнік Павел Заяц."Белорусская РОК-группа NGe"

Назва калектыву не паддаецца тлумачэнню: час ад часу яе значэнне змянялася; зараз жа NGe - проста спалучэнне літар і гукаў.

Спачатку рэпертуар NGe складаўся пераважна з кавер-версій гуртоў Black Sabbath, Metallica, System of a Down, Scorpions. Па меры з’яўлення ўласных кампазіцый паўстала пытанне аб пастаянным вакалісце. Да гурта далучылася Вольга Баразна, якая разам з Ягорам Кашурай таксама з’яўляецца аўтарам тэкстаў песень калектыву. У гэтым складзе гурт выступіў на некалькіх фестывалях і конкурсах.

У 2010 годзе Антон Аленіч пакінуў калектыў. На працягу гэтага года праз NGe прайшло некалькі бас-гітарыстаў. У 2011 годзе з прыходам Уладзіміра Макарэвіча склад гурта стабілізаваўся.

NGe удзельнічаюць у фестывалях, якія лічаць для сябе знакавымі: «Rock Smena» (Масква, 20.05.2012, арганізаваны гуртом Lumen і кампаніяй Sennheiser), «Emergenza» (Мінск, 04.05.2014), «Суседні мір» (Мінск, 31.05.2014), «Амбасовішча» (Мінск, 28.08.2014)."Новая "Красная Шапочка": премьера клипа группы NGe TUT" | AFISHA.TUT.BY

Адначасова наспявала патрэба ў студыйным увасабленні ўласнага матэрыялу. З 2013 года з’яўляюцца EP і сінглы, якія, нягледзячы на невялікі аб’ём (ад 1 да 5 кампазіцый), тым не менш, маюць канцэптуальнасць, якая, у сваю чаргу, вызначаецца двума характэрнымі рысамі творчасці гурта, непарыўна звязанымі паміж сабой - філасафічнасцю ды інтэртэкстуальнасцю. Абедзве гэтыя рысы знайшлі адлюстраванне ў прэс-рэлізах да EP і сінглаў NGe — Дзіўны час | Musecube. Территория творческой свободы."Группа NGe презентует антиутопический сингл" | Ultra-Music"Группа NGe выпустила новый мини-альбом" | Ultra-MusicГруппа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) | Experty.by — беларуская музыка, а таксама ў радыёперадачах, якія выйшлі на рэспубліканскім «Радыё Сталіца» - «Бліжэй да зорак»Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца. | Радыё БеларусіБліжэй да зорак. Радыё Сталіца, 24.10.2014. Гость – Ольга Борозна | Радио Беларуси і «Крок да рока», у якіх удзельнікі калектыву даюць тлумачэнне сваім кампазіцыям.

Сваю музычную стылістыку ўдзельнікі калектыву вызначаюць ўсёахопным тэрмінам «альтэрнатыўны рок».NGe, rock/alternative

У 2016 годзе музыканты прадставілі дэбютны альбом «Мы»NGe прадставілі дэбютны альбом (+слухаць) / Experty.by.

Дыскаграфія і відэаграфія «Зачем» (EP, 2013) «Комната 101» (сінгл, 2013)«Комната 101», сінгл | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it «Толькі мы» (сінгл, 2014)«Толькі мы», сінгл | Яндекс.Музыка «Дзіўны час» (EP, 2014)Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) / Experty.by «Мы» (альбом, 2016) "Утро" (сінгл, 2018)«Утро», сінгл | Яндекс.Музыка "Новы дзень" (сінгл, 2018)«Новы дзень», сінгл | Яндекс.Музыка

Відэаграфія «Ждать тебя», 2014Кліп на песню «Ждать тебя» | YouTube «Толькі мы», 2016

Спасылкі Афіцыйны сайт YouTube Instagram Старонка гурта ВКонтакте Старонка гурта на Facebook

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Беларусі Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2008 годзе