Масты́ Пра́выя (, ) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.

Гісторыя Мястэчка Масты вядома з XV ст., складалася яно з правабярэжнай часткі — сённяшняй вёскі Масты Правыя і левабярэжнай цяперашняй вёскі Масты Левыя. Гэта мястэчка апісана ў «Писцовой книге Гродненской экономии» (1558). Было яно цэнтрам воласці, уваходзіла ў Гродзенскі павет Трокскага ваяводства ВКЛ, мела некаторыя прывілеі паводле магдэбургскага права. Значную гандлёвую ролю адыгрывала мастоўская прыстань на Нёмане, праз якую ішлі судны і плыты. За вярсту ад мястэчка знаходзілася сядзіба Масты (маёнтак).

Насельніцтва

Славутасці

Сядзіба (пач. XX ст.) Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1990—1992) Яўрэйскія могілкі (XVIII ст.) Хрысціянскія могілкі Капліца-пахавальня (сяр. XIX ст.), на могілках Капліца-надмагілле (XIX ст.), на могілках Мост цераз Нёман

Вядомыя асобы Станіслаў Іванавіч Балтрукевіч (1940—2012) — беларускі ўрач-хірург, спецыяліст у галіне касцёва-пластычнай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1986). Віктар Аляксандравіч Белазаровіч (нар. 1968) — беларускі гісторык, педагог.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна