Баварыя () — федэральная зямля на поўдні і паўднёвым усходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, з’яўляецца самай вялікі па плошчы зямлёй у складзе ФРГ. Сталіца — Мюнхен (). Аснову насельніцтва складаюць тры народнасці — баварцы, франкі і швабы.
Прырода Амаль уся тэрыторыя Баварыі размяшчаецца на Баварскім пласкагор’і і Франконскім Альбе. На ўсходзе невысокія горы Чэшскага і Баварскага Лесу, Шумавы; на поўдні адгор’і Цірольскіх Альпаў (г. Цугшпіцэ, 2963 м). Больш за 30 % тэрыторыі пад лесам. Густая сетка рэк (Дунай з прытокамі, Майн), на поўдні шмат азёраў. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 17 °C, студзеня каля 2 °C, ападкаў 935 мм за год. Невялікія радовішчы жалезнай руды, бурага вугалю, солі, графіту, нафты. На тэрыторыі федэральнай зямлі размешчаны Ніжнебаварскі курортны трохвугольнік.
Гісторыя Баварскае герцагства з цэнтрам у г. Рэгенсбург узнікла ў 6 ст. (утворана германскім племем бавараў). Правіла ў ім дынастыя Агілальфінгаў. 3 591 герцагства, залежнае ад Франкскай дзяржавы, з 788 частка імперыі Каралінгаў. У 903—937 яно адноўлена, у 938—947 далучана да «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У 976 ад Баварыі аддзялілася Карынтыя, у 1156 — Усходняя марка (Аўстрыя), у 1180 — Штырыя. 3 1180 Баварыя называлася герцагствам Вітэльсбахаў. У 1255 яно падзялілася на Ніжнюю і Верхнюю (з рэйнскім графствам Пфальц, далучаным у 1214) Баварыю. Пры Людвігу Баварскім (з 1314 герм. кароль Людвіг IV) уладаннямі Баварыі сталі Брандэнбург, Ціроль, Нідэрланды. Пасля перыяду раздробленасці герцагства зноў аб’ядналася ў 1505. У 16 ст. яно было цэнтрам Контррэфармацыі ў Германіі. 3 1623 Баварыя — курфюрства. Яе першы курфюрст Максімілян I далучыў у 1628 да Баварыі Верхні Пфальц. Са смерцю Максіміляна II Іосіфа (1777) баварская лінія Вітэльсбахаў спынілася, і ў Баварыі правілі пфальцкія курфюрсты. 3 1806 Баварыя — каралеўстваі. Паміж 1803 і 1815, дзякуючы саюзу з напалеонаўскай Францыяй, тэр. Баварыі значна павялічылася. 3 1815 яна чл. Герм. саюза, з 1834 у герм. мытным саюзе. У 1818 Баварыя атрымала канстытуцыю. Пры Людвігу I (1825-48) культурным і навуковым цэнтрам Баварыі стаў Мюнхен. Ліберальным і сацыяльным рэформам у каралеўстве спрыяў Максімілян II (1848—64). У час аустра-прускай вайны 1866 Баварыя на баку Аўстрыі, з 1871 у складзе Германскай імперыі. У лістападзе 1918 Людвіг III Вітэльсбах адрокся ад прастола. 3 1919 Баварыя — «вольная дзяржава» ў складзе Веймарскай рэспублікі. У красавіку 1919 ў Мюнхене левыя абвясцілі Баварскую Савецкую рэспубліку, якая ў маі ліквідавана ўрадавымі войскамі. У 1920-я г. Баварыя — цэнтр правай германскай апазіцыі супраць Веймарскай рэспублікі.
Пры нацыстах імперскім намеснікам Баварыі стаў у 1933 ген. фон Эп. Пасля 2-й сусветнай вайны акупіравана войскамі ЗША, якія стварылі тут зямлю (без Пфальца).
У 1949 баварскі ландтаг ухваліў рашэнне аб утварэнні ФРГ з Баварыяй у яе складзе.
Эканоміка Баварыя валодае найбуйным эканамічным і навуковым патэнцыялам сярод 16 федэральных земляў ФРГ і лідыруе па тэмпе эканамічнага росту (за 1985—2005 г. ВУП Баварыі павялічыўся на 28,2 %, а ў сярэднім па краіне — на 14,6 %).
У 2005 годзе ВУП Баварыі склаў 403 млрд еўра (18 % агульнагерманскага), з іх каля 69 % прыходзіцца на сферу гандлю і паслуг, 30 % — на прамысловасць і толькі 1 % — на аграрную галіну.
Каля 50 % электраэнергіі даюць ГЭС. Ёсць АЭС.
Найболей важную ролю ў эканоміцы Баварыі гуляе машынабудаванне, у прыватнасці, аўтамабілебудаванне і авіякасмічная галіна. Развітыя таксама электратэхніка, дакладная механіка, оптыка, вытворчасць медтэхнікі, хімічная прамысловасць.
Вырошчваюць збожжавыя, бульбу, цукровыя буракі, хмель, агародніну, вінаград. Жывёлагадоўля.
Густая сетка чыгунак (амаль усе электрыфікаваны) і аўтадарог. Суднаходства па Дунаі і Майне.
Курорты. Турызм.
У 2006 годзе Баварыя стала першай за апошнія 30 гадоў федэральнай зямлёй Германіі, якая прыняла бездэфіцытны бюджэт.
Вольныя гарады thumb|300px|Раёны Баварыі
Амберг (AM) Ансбах (AN) Ашафенбург (AB) Аўгсбург (A) Бамберг (BA) Байройт (BT) Кобург (CO) Эрланген (ER) Фюрт (FU)<li> Хоф (HO) <li> Інгальштат (IN) <li> Каўфбайрэн (KF) <li> Кемптэн (KE) <li> Ландсхут (LA) <li> Мемінген (MM) <li> Мюнхен (M) <li> Нюрнберг (N) <li> Пасау (PA)<li> Рэгенсбург (R) <li> Розенхайм (RO) <li> Швабах (SC) <li> Швайнфурт (SW) <li> Штраўбінг (SR) <li> Вайдэн (WEN) <li> Вюрцбург (WÜ)
Вядомыя асобы
Герман Вільгельм Герынг Іаган Рэгіямантан Іаган Вольфганг Дзёберайнер Эберхард — герцаг Баварыі Райнер Вернер Фасбіндэр
Гл. таксама Баварская акруга Ніжняя Баварыя Верхняя Баварыя Вышэйшы манархічны савет Горад Абенсберг Горад Аўб Хенгерсберг Горад Місбах Універсітэт Пасау Зноскі
Спасылкі
У Баварыі прынятая амбіцыйная праграма па энергетыцы, 2008-05-13 — склад энергетыкі
Катэгорыя:Землі Германіі