Паўночны Рэйн — Вестфалія () — федэральная зямля на захадзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Сталіца — Дзюсельдорф, самым густанаселены горад — Кёльн. У федэральным горадзе Боне фактычна знаходзіцца другая частка ўрада Германіі.Jörg Bogumil, Werner Jann: Verwaltung und Verwaltungswissenschaft in Deutschland. Einführung in die Verwaltungswissenschaft. 2., überarbeitete Auflage, VS Verlag für Sozialwissenschaften, Wiesbaden 2009, ISBN 978-3-531-16172-3, S. 157.

Паўночны Рэйн — Вестфалія мяжуе на поўначы і паўночным усходзе з Ніжняй Саксоніяй, на поўдні з федэральнай зямлёй Рэйнланд-Пфальц, на паўднёвым усходзе з зямлёй Гесэн і на захадзе з Бельгіяй і Нідэрландамі. У ёй пражывае каля 17 млн жыхароў, што робіць яе самай густанаселенай зямлёй Германіі. Плошча яе складае 34 111 км² (4-е месца). 29 з 80 буйных гарадоў Германіі знаходзяцца на ўрбанізаванай тэрыторыі СР-8. Агламерацыя Рэйн-Рур, з агульнай колькасцю жыхароў у 10 млн, якая знаходзіцца ў цэнтры зямлі—адна з 30 найбуйнейшых агламерацый свету, а таксама цэнтральная частка «Блакітнага банана».

Была створана англійскай акупацыйнай уладай для процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, падтрыманая Савецкім Саюзам) паводле загаду № 46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнні ў самастойныя зямлі» у 1946 годзе з былых прускіх правінцый: Вестфаліі і Паўночнага Рэйна. З 1949 года Паўночны Рэйн — Вестфалія з'яўляецца зямлёф Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Паўночная частка агламерацыі Рэйн-Рур (так званы Рурскі басейн), мае добры эканамічны рост на аснове індустрыялізацыі і горназдабыўной прамысловасці (у прыватнасці здабычы вугалю). З 1960-х адбываецца заняпад гэтых галін, з-за глабалізацыі сусветнай эканомікі, што ў выніку прывяло Рурскі басейн да вялікіх структурных змен. Сёння Паўночны Рэйн — Вестфалія, з дапамогай розных ключавых галін прамысловасці, з’яўляецца адным з найважнейшых эканамічных цэнтраў Германіі. Доля Паўночнага Рэйна — Вестфаліі у ВУП Германіі — каля 22 %, што робіць яе адной з самых эканамічна і культурна развітых зямель Германіі.

Гісторыя Пасля Другой сусветнай вайны тэрыторыя сённяшняй зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія знаходзілася ў брытанскай акупацыйнай зоне. Новая зямля была створаная 23 жніўня 1946 года з былой прускай правінцыі Вестфалія і паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі () брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй у мэтах процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, ужыванае Савецкім Саюзам) паводле загада № 46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнне ў самастойныя землі»Verordnung Nr.46  — Auflosung der Provinzen des ehemaligen Landes Preu?en in der Britischen Zone und Ihre Neubildung als selbstandige Lander.. Такім чынам, быў гарантаваны доступ да Рурскага басейну, як да адзінай адміністрацыйнай адзінкі.

У 1947 годзе пад ціскам акупацыйных улад былая зямля Ліпе была павінна адмовіцца ад незалежнасці і пасля перамоў з суседнімі землямі Ніжняя Саксонія і Паўночны Рэйн — Вестфалія ўвайшла ў склад апошняй. Паводле распараджэння брытанскага вайсковага камандавання № 77 ад 21 студзеня 1947 года аб’яднанне ўступіла ў сілу і павінна было быць пацверджанае плебісцытам праз 5 гадоў, аднак ён не быў праведзены. 5 лістапада 1948 года парламент зямлі прыняў «Закон аб аб’яднанні зямлі Ліпе-Дэтмольд з зямлёй Паўночны Рэйн — Вестфалія», які афіцыйна завяршыў працэс аб’яднання земляў.

8 мая 1949 года парламенцкая Рада Германіі прыняла канстытуцыю. Зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія стала федэральнай зямлёй.

18 чэрвеня 1950 года была прынятая зямельная канстытуцыя.

У 1969—1975 гадах ажыццёўлена рэформа мясцовых органаў, у выніку агульная колькасць павятовых гарадоў, акруговых і муніцыпальных утварэнняў акруг была зменшана. Колькасць дзяржаўных акруг зменшана з 6 да 5. Акруга Кёльну была павялічана за кошт акругі Ахен.

Паўночна-рэйн-вестфальскі горад Бон у 1949—1990 гадах быў сталіцай ФРГ. У 1990 годзе, падчас аб’яднання Германіі, было прынята рашэнне пра перанос сталіцы ў Берлін. Нягледзячы на гэта, станам на 2016 год у Боне яшчэ знаходзіцца палова важных федэральных агенцтваў Германіі.

Адміністрацыйны падзел

Эканоміка Насельніцтва: 18.058.105 (31 снежня 2005)Зямельнае ведамства па справах апрацоўкі дадзеных і статыстыкі ВУП — частка ВУП Германіі 489,07 млрд. € (2005)Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «УНП»21,78 % Запазычанасць: 6.032 € на душу насельніцтва (31 снежня 2005) Агульная запазычанасць: 108.939 млрд. € (31 снежня 2005)Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «Абавязак»

Некаторыя гарады Альтэна Білефельд Дэльбрук Ксантэн Мёрс Нойс Штайнфурт Крэфельд Арнсберг Горад Ветэр

Вядомыя асобы Ёханес Раў Гіда Вестэрвэле Гуга Юнкерс Іаган Петэр Густаў Лежон Дзірыхле Конрад Дудэн Фёдар Пятровіч Гааз (1780—1853) — доктар, філантроп, вядомы як «святы доктар».

Гл. таксама Нордкірхен

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Землі Германіі