Літо́ўка (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на беразе аднайменнага возера. Уваходзіць у склад Ладзеніцкага сельсавета.
Да 2017 года ўваходзіла ў склад Брольніцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области .
У літаратуры У паэме «Гражына» Адам Міцкевіч у рамантычным сэнсе растлумачыў назву «Літоўка». Паводле сюжэту, навагрудскі князь Літавор схіляўся да ганебнага саюзу з ворагамі Наваградка — тэўтонскімі рыцарамі. Князь не прыслухаўся да ўгавораў сябра, рыцара Рымвіда, і жонкі — княгіні Гражыны. Тады ўпотай ад яго Гражына, у шлеме і даспехах вывела войска да возера насустрач тэўтонцам. Князь Літавор кінуўся ў бітву на дапамогу невядомаму рыцару, і навагрудчане атрымалі перамогу. Гражына ж была смяротна паранена і загінула. А Літавор, адкрыўшы забрала бясстрашнага рыцара, быў здзіўлены і забіты горам, калі даведаўся, што гэта была яго любімая жонка. У гонар подзвігу Гражыны, нібыта, і назвалі возера «Літоўка».
Славутасці Вялікі камень Літоўскі са знакамі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Аграсядзіба ў стылі «фэнтэзі», з мноствам скульптур на фантастычныя і акультныя сюжэты, і іншых дзівосных артэфактаў, створаная навагрудскім прадпрымальнікам і мастаком-самавукам Сяргеем Ковалем у 2015—2018 гадахВікторыя Аскера-Дубовік. Легендарная «Літоўка». Загадкі і тайны сядзібы ў стылі фэнтэзі // slushna.by 19.07.2023. Штуршком для стварэння сядзібы быў сюжэт паэмы «Гражына», спачатку па матывах паэмы быў перароблены мясцовы аўтобусны прыпынак, затым набыты дом былога старшыні калгасу, дзе падчас здымкаў мастацкага фільма «Сыновья уходят в бой» (рэжысёр Віктар Тураў, 1969) жыў спявак Уладзімір Высоцкі з жонкай Марынай Уладзі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ладзеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна