Ладзе́нікі (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ладзеніцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 7 км у напрамку на поўнач ад Навагрудка, за 169 км ад Гродна, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Каля вёскі, на заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша Пачынаецца рака Iзаўка (Ізва).
Гісторыя Непадалёк выяўлены курганны могільнік X—XI стагоддзяў.
Упершыню Ладзенікі (сустракаецца Лойдзейнікі або Лодзенікі) як вёска згадваюцца ў пісьмовых крыніцах пад 1575 годам.
Насельніцтва 1998 год — 378 жыхароў, 147 двароў. 2009 год — 393 чал.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ладзеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна