Парэ́чча (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сянькоўшчынскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1647 як вёска ў Слонімскім павеце ВКЛ, ва ўласнасці ў Героніма-Андрэя Талькі, што дасталася яму ад дзеда ЮрыяНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 716.
У 1940—1986 гадах цэнтр сельсавета (у 1940—1963 гадах — Парэцкага, у 1963—1986 гадах — Васілевіцкага). Да 22 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Васілевіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 22 декабря 2022 г. № 458 Об изменении административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области.
Вядомыя асобы Міхал Казіміравіч Валовіч — філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне (1833). Аляксей Мікалаевіч Якімовіч (нар. 1949) — беларускі пісьменнік.
Славутасці Свята-Георгіеўская царква 2-я палова 19 ст.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Сянькоўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна