Вялі́кія Шы́лавічы (, ) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 13 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 161 км ад Гродна.
Гісторыя Да 6 жніўня 1979 года Вялікія Шылавічы ўваходзілі ў склад Жыровіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 28 жніўня 2013 года з’яўляліся цэнтрам Вялікашылавіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области.
Насельніцтва 1996 год — 994 жыхары, 362 двары.
Славутасці Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (XIX ст.)
Вядомыя асобы Віталь Уладзіміравіч Скалабан (1947—2011) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Вольга Аляксандраўна Дубоўская-Салевіч (нар. 1983) — беларуская лёгкаатлетка (марафон).
Літаратура — С. 389.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеравянчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна