Дзеравя́нчыцы. Сустракаецца таксама варыянт Дзеравя́нчыца, ж. (, ) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слонім, за 156 км ад Гродна.

Гісторыя Згадваецца ў 1703 годзе як вёска ў Слонімскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 201.

Да 22 ліпеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Жыровіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151)..

Насельніцтва 1997 год — 406 жыхароў, 136 двароў.

Славутасці Капліца-пахавальня

Літаратура  — С. 106.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеравянчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна