Бялко́ўшчына (, ) — аграгарадок (да 2011 года — вёска) у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 8 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 257 км ад Гродна, 8 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільня.

Гісторыя Вядома з канца 19 стагоддзя. На пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Слабененскім сельсавеце. У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года па 25 чэрвеня 2008 года вёска з’яўлялася цэнтрам Бялкоўшчынскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района». З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе цэнтр калгаса «Перамога», працавалі рамонтна-механічная майстэрня, ветэрынарны ўчастак, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі. У 1994 годзе ў саўгасе Смаргонскі, працавала 8-гадовая школа, дзіцячы сад-яслі, бібліятэка, клуб. У 1995 годзе дзейнічалі 2 бібліятэкі, клуб, аддзяленне сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання, магазін. У 2004 годзе працаваў сельскі клуб, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. З 31 ліпеня 2008 года ў Каранёўскім сельсавеце.

Насельніцтва 8 двароў, 61 жыхар (1897) 61 жыхар (1905) 4 двары, 85 жыхароў (1909) 19 двароў, 76 жыхароў (1940) 76 жыхароў (1970) 44 гаспадаркі, 120 жыхароў (1994) 598 двароў, 1275 жыхароў (1995). 61 гаспадарка, 182 жыхары (2013) 59 гаспадарак, 183 жыхары (2016)

Інфраструктура У 2016 годзе працавалі вучэбна-педагагінчы комплекс яслі-сад — пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Памятныя мясціны Помнік землякам, што загінулі ў Другую сусветную вайну

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Каранёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна