Кукіні́ (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жалудоцкага сельсавета.

За 1 км на поўнач ад вёскі, на лініі Ліда — Масты размешчаны прыпыначны пункт Жалудок.

Назва На даваенных польскіх картах — «Kukienie», на рускіх — «Кукени».

Фіксавалася віленскае прозвішча Кукеновічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQ96-W?i=190&cat=1647808. Ёсць літоўскія Kukenis, Kukenys, латышскае Kuķenshttps://pavardes.lki.lt/?pv=0e448a428f25785e6a75c25103892bbehttps://uzvardi.lv/surname/820221, надвілейскі тапонім Кукенíшкі.

Гісторыя З 1939 года ў БССР. Да 17 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 20 лістапада 1973 года — у склад Жалудоцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)., да 26 лютага 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Жалудоцкага пассаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жалудоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна