Вяча — рака ў Лагойскім і Мінскім раёнах Беларусі, колішні прыток Свіслачы (басейн Дняпра), упадае ў Заслаўскае вадасховішча.

Назва Паводле літоўскага лінгвіста і назвазнаўца К. Бугі, адпачатны выгляд назвы меў быць Ventė або Venčia, і яна таго ж паходжання, што і назва літоўска-латвійскай ракі Вэнта, ад кораня *ven(t)- «гнуцца; гнуць»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244, 545.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 372..

На карце 1797 г. тройчы назва "Вяча", і двойчы "Вятча": Вятчай пазначаны правы прыток Вячы рэчка Чарняўка і далейшае цячэнне Вячы да сутокаў са Свіслаччу.

Гідраграфія Даўжыня 40 км. Вадазбор 297 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Агульнае падзенне 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰.

Пачынаецца на паўночны захад ад в. Селішча Лагойскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м.

На рацэ вадасховішча Вяча, зоны адпачынку Вяча і Мінскае мора.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна