Спірэя японская (Spiraea japonica) — від лістападных дэкаратыўных кустоў роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Spiraea japonica мае простае лісце на жылаватых, свабодна галінаваных, прамых сцёблах. Сцёблы ад карычневага да чырвона-карычневага колеру, круглыя ў сячэнни. Куст дасягае ад 1,2 метра да амаль 2 метраў у вышыню і амаль столькі ж у шырыню. Лісце, як правіла, авальнай формы ад 2,5 см да 7,5 см даўжынёй, мае зубчастае поле і чаргуецца ўздоўж сцябла. Суквецці ружовых кветак знаходзяцца на канцах галін. Насенне прыблізна 2,5 мм у даўжыню і знаходзіцца ў невялікіх бліскучых капсулах.

Арэал Від паходзіць з Японіі, Кітая і Карэі. Паўднёва-Заходні Кітай з’яўляецца цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці віду.

Выкарыстанне Гэта звычайны дэкаратыўны від. Высокія формы вырошчваюцца як жывыя загарадзі. Нізкарослыя формы выкарыстоўваюцца ў якасці глебапакроўных раслін або для бардзюраў.

Агратэхніка Рэкамендуецца вясновая абрэзка. Парасткі кароцяць да вышыні 15—20 см ад узроўня глебы. Улетку выдаляюць адцвіўшыя суквецці для падтрымання дэкаратыўнай формы куста.

Натуральныя разнавіднасці

Spiraea japonica var. acuminata Franch. syn.:Spiraea bodinieri H. Lev., Spiraea bodinieri var. concolor H. Lev., Spiraea esquirolii H. Lev. Spiraea japonica var. fortunei (Planch.) Rehdersyn.: Spiraea fortunei Planch., Spiraea japonica var. fortunei Koidz. Spiraea japonica var. glabra (Regel) Koidz.syn.: Spiraea callosa var. glabra Regel Spiraea japonica var. japonicasyn.: Spiraea callosa Thunb.Spiraea japonica на сайце The Plant List

Дэкаратыўныя формы

var. glabra (Regel) Koidz. Вышыня і шырыня куста да 1,5 м. 'Alpina'. Вышыня куста каля 40 см, дыяметр кроны каля 80 см. Парасткі густа апушаныя, жаўтлявыя. Лісце зверху цёмна-зялёнае, знізу шызаватае. Кветкі светла-ружовыя. Квітнее ў ліпені — жніўніЛетнецветущие спиреи. На сайце Энциклопедия декоративных садовых растений . Crispa. Вышыня куста 50-60 см, шырыня 70-80 см. Лісце яйкападобнае, разрэзанае, хвалістае, пры з’яўленні чырванаватае, пазней светла-зялёнае, увосень пунсовае або памяранцава-бронзавае. Суквецці да 5,5 см у дыяметры. Кветкі бледна ружова-ліловыя. З’яўляюцца на канцах леташніх парасткаў у ліпені, цвіценне працягваецца 1,5 — 2 месяцы'Crispa' на сайце Россельхозпитомник . 'Darts Red' ('Dart`s Red'). Формай куста нагадвае 'Little Princess'. Бутоны маюць ружовую афарбоўку, кветкі інтэнсіўна пурпурныяМартикайнен Н. Такие разные спиреи. . 'Genpei' ('Shirobana'). Вышыня куста 0,6—0,8 м, шырыня каля 1 м. Парасткі чырвона-карычневыя, лісце цёмна-зялёнае. Кветкі белага, ружовага і чырвонага колеру адначасова прысутнічаюць у кожным суквецці. Цвіценне: ліпень—жнівень'Genpei' ('Shirobana') на сайте Россельхозпитомник . 'Golden Carpet'. Вышыня куста каля 20 см, шырыня каля 38 см. Лісце ланцэтнае, гладкае, залацістыя, 2×1 см. Парасткі сцелюцца, размешчаны шчыльна. Кветак няма або іх вельмі мала. Кветкі зелянява-ружовыя. У адкрытым грунце цвіце з чэрвеня па верасень, цвіценне мае рэдкі, выпадковы характар. Насенне і плады не назіраліся. Ад 'Little Princess' адрозніваецца амаль поўнай адсутнасцю цвіцення і меншымі памерамі куста. Выкарыстоўваецца ў ЗША і Канадзе для афармлення палёў для гольфу'Golden Carpet' на сайце Россельхозпитомник . 'Golden Princess'. Куст вышынёй каля 50 см. З моманту з’яўлення і да жніўня лісце жоўта-зялёнае. кветкі ружовыя. Цвіце ў чэрвені-ліпені. 'Gold Mound'. Куст вышынёй да 1 м. З моманту з’яўлення і да жніўня лісце жоўта-зялёнае. кветкі ружовыя. 'Green Carpet'. Вышыня куста каля 17 см, шырыня каля 34 см. Лісце ланцэтнае, гладкае, зялёнае, размешчана, як правіла, сіметрычна. Даўжыня: каля 2 см. Шырыня: каля 1 см. Кветак няма або іх вельмі мала. Кветкі ружовыя. У адкрытым грунце цвіце з чэрвеня па верасень, цвіценне мае рэдкі, выпадковы характар. Насенне і плады не назіраліся. 'Green Carpet' падобны па колеры лісця на расліны 'Little Princess'. Адрозніваецца ўдвая меншымі памерамі і адсутнасцю або слабай выяўленасць цвіценняhttp://www.rshpitomnik.ru/prodaga/listvennye/spirei/spireya_yaponskaya_grin_karpet/ Spiraea japonica 'Green Carpet' на сайце Россельхозпитомник . 'Goldflame'. Вышыня куста да 60—80 см, дыяметр да 1 метра. Лісце даўгаватае, па краі зубчастае, 5-8 см даўжынёй. Маладое лісце памяранцава-чырвонага або бронзава-залацістага колеру. Пазней лісце становяцца ярка-жоўтым, і жоўта-зялёным да моманту цвіцення. Восеньская афарбоўка лісця — медна-аранжавага з золатам (на кіслых глебах — ярчэй). Часам на кусце з’яўляецца пярэстае лісце. Цвіценне багатае. Кветкі дробныя, ярка-ружовыя. Цвіце з канца чэрвеня па сярэдзіну жніўня, сярэдняя працягласць цвіцення — 50 дзён'Goldflame' на сайце Россельхозпитомник . 'Little Princess'. Вышыня куста да 0,8 метра. Крона да 1,2 метра ў дыяметры, круглявая, кампактная, шчыльная, насычанага зялёнага колеру. Увосень лісце жоўкне. Гадавы прырост 0,1 м у вышыню і 0,15 м у шырыню. Бутоны зялёныя. Кветкі: ружова-чырвоныя, дробныя, дыяметрам 0,5 см, сабраны ў шчыткападобныя суквецці на канцах галін, дыяметр суквеццяў 3—4 см. Цвіце ў чэрвені-ліпені 30—45 дзён. Сорт святлалюбівы, выносіць лёгкае зацяненне'Little Princess' на сайте Россельхозпитомник . 'Makrophylla'. Вышыня куста 1,3 м, дыяметр да 1,5 м. Лісце буйное, уздутае, маршчыністае, да 20 см даўжынёй і 10 см шырынёй, пурпурна-чырвонае пры распусканні, з узростам зелянее, восенню жаўтлявае. Суквецці дробныя, ружовыя. 'Nana'. Вышыня куста 20—30 см. Кветкі ружовыя, цвіце з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня. 'Froebelii'. Куст 0,8—1,2 метра ў дыяметры. Крона шарападобная, галіны прамыя. Лісце шырокаяйкападобнае, пурпурнаг вясной і ўвосень, летам — зялёнае. Цвіце з ліпеня да сярэдзіны верасня. Суквецці буйныя друзлыя шчыткападобныя, насычана-малінавага колеру'Froebelii' на сайце Россельхозпитомник . 'Ruberrima'. Куст вышынёй да 1,3 м. Кветкі кармінава-чырвоныя. 'Shirobana'. Куст круглявы, вышынёй каля 60 см. На адным і тым жа суквецці прысутнічаюць і белыя і ружовыя кветкі.

Літаратура Dirr, M. A. 1986. Spiraeas of the japonica group are summer garden aristocrats. American Nurseryman 163:54-56.

Спасылкі

Катэгорыя:Спірэя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1781 годзе