Барсукі́ (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавета.
Да 17 жніўня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Маісееўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)., да 28 мая 2013 года — у склад Траянаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Гісторыя Вядома з пачатку XIX стагоддзя. У 1816 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Шэмета. У 1897 годзе вёска Цеханава, яна ж Барсукі, у Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета.
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Адзіная амаль мерыдыянальная плаўна выгнутая вуліца забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
1816 год — 8 жыхароў мужчынскага полу. 1897 год — 14 двароў, 82 жыхары. 1917 год — 16 двароў, 84 жыхары. 1960 год — 87 жыхароў. 1988 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў.
Спасылкі
Катэгорыя:Маісееўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна