Дые́гу да Сі́лва Ко́ста або Дыега Коста (; нар. , Лагарту, Бразілія) — бразільскі і іспанскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Батафогу». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2014—2018).

Клубная кар’ера Дыегу Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Брага», але выступаў толькі за рэзервовую каманду клуба. Улетку 2006 года на правах арэнды адправіўся ў клуб «Пінафіел».

У снежні 2006 года быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн еўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сезона. У тым сезоне Дыегу Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЕФА. Наступныя два сезоны Коста правёў у арэндзе ў «Сельце» і «Альбасетэ». 8 ліпеня 2009 года Коста перайшоў у «Рэал Вальядалід» як частка здзелкі аб пераходзе Серхіа Асенха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сезоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяуючы выдатным выступам за клуб.

У канцы ліпеня 2011 года на перадсезонным зборы «Атлетыка» Дыегу Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусціў палову сезона. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Рая Вальекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 года англійскі «Ліверпул» намагаўся выкупіць іграка, але здзелка не адбылася, а ўжо на старце новага сезона 2012/13 пасля сыходу з клуба Радамеля Фалькаа Дыегу стаў сапраўдным лідарам клуба, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».

Калі Дыегу прайшоў медыцынскі агляд у чэрвеніDiego Costa completes medical ready for £32m move to Chelsea. The Guardian., «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 года абвясціў пра дамоўленасць, якая была дасягнута з мадрыдскім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дагавору «Чэлсі» выплаціў за іграка 32 млн фунтаў стэрлінгаўDiego Costa completes £32m Chelsea move from Atlético Madrid. The Guardian. 15 ліпеня лонданскі клуб афіцыйна пацвердзіў завяршэнне здзелкі. Дыегу Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысяч фунтаў на тыдзеньCosta deal completed. Chelsea.comOfficial: Chelsea sign Diego Costa. Goal.com.

У складзе «Чэлсі» адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 дапамог лонданскаму клубу стаць чэмпіёнам Англіі, забіўшы 20 галоў у чэмпіянаце. Пасля няўдалага для «Чэлсі» сезона 2015/16 здолеў паўтарыць поспех (чэмпіёнства і 20 галоў) у сезоне 2016/17. Аднак, падчас сезона 2016/17 нападнік увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам каманды Антоніа Контэ, і ў чэрвені 2017 года італьянскі спецыяліст паведаміў Косце, што не разлічвае на яго ў новым сезоне.

У верасні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Косты ў «Атлетыка», аднак з-за забароны мадрыдскаму клубу на трансферы ён зможа выступаць за новую каманду толькі са студзеня 2018 года«Атлетико» объявил о возвращении Косты, он будет играть под 18-м номером. by.tribuna.com. У снежні 2020 года «Атлетыка» дамовіўся аб разарванні кантракта з нападнікам"Атлетико" объявил о расторжении контракта с Диего Костой. football.by.

У пачатку 2021 года заставаўся без каманды, а ў жніўні стаў іграком «Атлетыку Мінейру»Диего Коста перешел в "Атлетико Минейро". football.by. Дапамог клубу стаць чэмпіянам Бразіліі. Пакінуў каманду ў студзені 2022 года.

У верасні 2022 года стаў іграком «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23. У жніўні 2023 года стаў іграком «Батафогу»Не только Саудовская Аравия: два топ-игрока перешли в чемпионат Бразилии. football.by.

Міжнародная кар’ера Дыегу Коста быў выкліканы ў зборную Бразіліі 4 сакавіка 2013 года для ўдзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі і Расіі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася з лікам 2:2.

Аднак у кастрычніку 2013 года Дыегу атрымаў выклік у зборную Іспаніі, паколькі валодае яшчэ і іспанскім грамадзянствамФедерация футбола Испании просит Диего Косту публично заявить о своём выборе. championat.com. Коста зрабіў канчатковы выбар на карысць іспанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчах на баку зборнай Іспаніі. 5 сакавіка 2014 года Коста дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.

Дасягненні «Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2010, 2012, 2018 Пераможца Лігі Еўропы: 2018

«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015

«Атлетыку Мінейру»: Чэмпіён Бразіліі: 2021 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2021 Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Старонка на афіцыйным сайце «Атлетыка» Мадрыд

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Ігракі ФК Пінафіел Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК Альбасетэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Вальядалід Катэгорыя:Ігракі ФК Рая Вальекана Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Батафогу