Вуліца Калініна (да 1923 — Заручаўская) — вуліца ў цэнтры Віцебска. Мае працягласць 1100 метраў, ад Замкавай вуліцы да плошчы Перамогі. Перайменавана ў 1923 годзе гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча М. І. Калініна. Забудова вул. Калініна канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя мае статуст гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Гісторыя

Вуліца пачала фармавацца ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя (у паўночнай часткі — з пачатку XVII) на тэрыторыі больш старажытнай Заручаўскай слабады. Да сярэдзіны XX стагоддзя на скрыжаванні з Васкрасенскай вуліцай (вул. Праўды) знаходзілася Васкрасенская (Заручаўская, Кажамяцкая) царква. А ў пачатку вуліцы размяшчалася галоўная сінагога горада. Да Другой сусветнай вайны на скрыжаванні з цяперашнім праездам Гогаля знаходзіўся Магілёўскі рынак.

Забудова

Большасць будынкаў размешчана на левым боку вуліцы. На правым боку да Заходняй Дзвіны — зялёная зона (былы сквер імя Калініна, з 2010 года — Парк Пераможцаў).

1 — Будынак былой яўрэйскай школы (хедэр) канца ХІХ стагоддзя — 3 — 5 — 14 (вуліца Праўды 2) — 20 (праезд Гогаля 13) —

Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі

Калініна