Вайгач () — востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, адносіцца да Ненецкай аўтаномнай акругі Архангельскай вобласці Расіі.
Аддзелены ад мацерыка вузкім пралівам Югорскі Шар і ад Новай Зямлі пралівам Карскія Вароты. Плошча вострава 3,4 тыс. км². Паверхня раўнінная, з дзвюма паралельнымі градамі, вышынёй да 170 м. Складзены гліністымі сланцамі, пясчанікамі і вапнякамі. Расліннасць тундравая. Шмат азёр і балот. У 1950 годзе на востраве адчыненая палярная станцыя. На востраве захавалася некалькі ненецкіх свяцілішчаў.
Літаратура
Тапаграфiчныя карты
Катэгорыя:Астравы Карскага мора Катэгорыя:Астравы Баранцавага мора Катэгорыя:Астравы Ненецкай аўтаномнай акругі